спакусі́цца, -кушу́ся, -ку́сішся, -ку́сіцца; зак.

1. на што, чым і без дап. Быць прывабленым чым-н. спакуслівым.

Нехта спакусіўся на мае цукеркі.

2. з інф. і без дап. Не ўстаяць перад якім-н. жаданнем, спакусай, схіліцца да якога-н. дзеяння, справы.

С. паехаць на мора.

|| незак. спакуша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спакусі́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спакушу́ся спаку́сімся
2-я ас. спаку́сішся спаку́сіцеся
3-я ас. спаку́сіцца спаку́сяцца
Прошлы час
м. спакусі́ўся спакусі́ліся
ж. спакусі́лася
н. спакусі́лася
Загадны лад
2-я ас. спакусі́ся спакусі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час спакусі́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спакусі́цца сов. соблазни́ться, обольсти́ться;

с. прапано́вай — соблазни́ться (обольсти́ться) предложе́нием

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спакусі́цца, ‑кушуся, ‑кусішся, ‑кусіцца; зак.

1. на што, чым і без дап. Быць прывабленым чым‑н. спакуслівым. — Фёдар Арцёмавіч, нам трэба мяняць замок у склепе, а то нехта спакусіўся на мае агуркі і капусту, — сказаў Грушка пры сустрэчы. Пестрак. [Віцюк:] — Ды от жа, каб яму спрахнуць, спакусіўся ўчора бочкавым півам. Васілёнак.

2. з інф. і без дап. Схіліцца на якое‑н. дзеянне, справу, не ўстаяць перад якім‑н. жаданнем, спакусай. Цяпер на дварэ стаяў кастрычнік, але было цёпла, і заўзятыя старыя мясцовыя рыбакі маглі спакусіцца і выйсці на рыбалку. Шашкоў. А ў гэтай справе [красці] так: спакусіўся раз, не ўтрымаешся другі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

соблазни́ться спакусі́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спакуша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спакусіцца.

2. Зал. да спакушаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

обольсти́ться зачарава́цца; спакусі́цца; см. обольща́ться 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азяле́ць

‘замарочыцца, спакусіцца чым-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. азяле́ю азяле́ем
2-я ас. азяле́еш азяле́еце
3-я ас. азяле́е азяле́юць
Прошлы час
м. азяле́ў азяле́лі
ж. азяле́ла
н. азяле́ла
Загадны лад
2-я ас. азяле́й азяле́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час азяле́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прельсти́ться

1. (соблазниться) спакусі́цца;

2. уст. (увлечься) захапі́цца; (влюбиться) закаха́цца, улюбі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соврати́ться

1. (сбиться с правильного пути) збі́цца з пра́вільнага шля́ху;

2. (соблазниться) спакусі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)