спага́длівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спага́длівы спага́длівая спага́длівае спага́длівыя
Р. спага́длівага спага́длівай
спага́длівае
спага́длівага спага́длівых
Д. спага́дліваму спага́длівай спага́дліваму спага́длівым
В. спага́длівы (неадуш.)
спага́длівага (адуш.)
спага́длівую спага́длівае спага́длівыя (неадуш.)
спага́длівых (адуш.)
Т. спага́длівым спага́длівай
спага́дліваю
спага́длівым спага́длівымі
М. спага́длівым спага́длівай спага́длівым спага́длівых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спага́длівы сочу́вственный, сострада́тельный; чу́ткий; уча́стливый, отзы́вчивый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спага́длівы і спага́дны, -ая, -ае.

Схільны да спагады, спагадання; чулы, сардэчны.

Спагадлівыя суседзі.

|| наз. спага́длівасць, -і, ж. і спага́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спага́длівы і спага́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Уважлівы да людзей, чулы, сардэчны. [Ярына:] — Балазе, хоць людзі ў нас спагадлівыя, хату, бачыш, памаглі паставіць, сені перасыпалі і так не забываюцца заглянуць да мяне. Бажко. Мележ імкнуўся паказаць Тураўца як чалавека чулага і спагадлівага да людзей. Дзюбайла. // Які выяўляе спачуванне, спагаду. Ідзе Ядзя на заданне, а свае людзі праводзяць яе спагадлівымі позіркамі. Новікаў. Ніна ўбачыла над сабою незнаёмы, спагадлівы твар жанчыны і ціха, прыглушана застагнала. Мележ.

2. Які выяўляе падтрымку, добразычлівасць, літасцівасць. У спакойнай паўдрымоце .. [Мікалай Аляксеевіч] слухаў спагадныя размовы бабулек. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лаго́дна-спага́длівы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. лаго́дна-спага́длівы лаго́дна-спага́длівая лаго́дна-спага́длівае лаго́дна-спага́длівыя
Р. лаго́дна-спага́длівага лаго́дна-спага́длівай
лаго́дна-спага́длівае
лаго́дна-спага́длівага лаго́дна-спага́длівых
Д. лаго́дна-спага́дліваму лаго́дна-спага́длівай лаго́дна-спага́дліваму лаго́дна-спага́длівым
В. лаго́дна-спага́длівы (неадуш.)
лаго́дна-спага́длівага (адуш.)
лаго́дна-спага́длівую лаго́дна-спага́длівае лаго́дна-спага́длівыя (неадуш.)
лаго́дна-спага́длівых (адуш.)
Т. лаго́дна-спага́длівым лаго́дна-спага́длівай
лаго́дна-спага́дліваю
лаго́дна-спага́длівым лаго́дна-спага́длівымі
М. лаго́дна-спага́длівым лаго́дна-спага́длівай лаго́дна-спага́длівым лаго́дна-спага́длівых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спага́дны, см. спага́длівы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

літасці́вы, -ая, -ае.

Схільны да літасці; спагадлівы.

Літасцівае сэрца.

|| наз. літасці́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отзы́вчивый спага́длівы, чу́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уча́стливый спага́длівы, спачува́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчы́рнік

‘чулы; спагадлівы’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. шчы́рнік шчы́рнікі
Р. шчы́рніка шчы́рнікаў
Д. шчы́рніку шчы́рнікам
В. шчы́рніка шчы́рнікаў
Т. шчы́рнікам шчы́рнікамі
М. шчы́рніку шчы́рніках

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)