спавіва́ч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спавіва́ч спавівачы́
Р. спавівача́ спавівачо́ў
Д. спавівачу́ спавівача́м
В. спавіва́ч спавівачы́
Т. спавівачо́м спавівача́мі
М. спавівачы́ спавівача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спавіва́ч, -ча́ м. (повивальная лента) свива́льник, повива́льник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спавіва́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў і спаві́віч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Доўгі вузкі пояс, якім спавіваюць маленькіх дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаві́віч, ‑а і спавіва́ч, ‑а, м.

Доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей. / у вобразным ужыв. Зямля мая, ты круцішся вякамі — Няўжо не можаш выкруціцца ты? Ты ў спрасаванай атмасферы хмарышся, Спрабуючы парваць спавівачы... Макаль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спавіва́ч ‘доўгая вузкая палоска тканіны, якой спавіваюць маленькіх дзяцей’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), спаві́віч ‘тс’ (Касп.); іншыя дыялектныя назвы: спаве́яч (Мат. Гом.), спаві́вач (ТС), спавіва́льнік (Шатал.), спаві́ч (Жыв. сл.); апошняе таксама ‘палатно, якім пакрывала кума дзіця ў час хрышчэння’ (нараўл., Арх. ГУ). Да спавіць, спавіваць (ТСБМ, Ласт., Шымк. Собр., Байк. і Некр., Касп.) < па‑віць. Тая ж семантыка ў рус. сповива́льник чэш. povijan і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаві́віч м., см. спавіва́ч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

свива́льник спаві́віч, -ча м., спавіва́ч, -ча́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

повива́льник разг. спаві́віч, -ча м., спавіва́ч, -ча́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́вяс, повес ’пояс; спавівач’ (Федар., Сл. ПЗБ). Да пояс (гл.); паводле Карскага (1, 303), замена j > в мае нефанетычны характар і, відаць, не звязана з уплывам вязаць. Параўн., аднак, повяска ’тонкая жардзіна, з дапамогай якой прымацоўваецца да страхі рад саломы’ (Жыв. сл.) < повязка, гл. повязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)