со́ўгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак. (разм.).

1. што. Перасоўваць што-н. з месца на месца.

С. сталы з аднаго пакоя ў іншы.

2. што. Соваць, рухаць чым-н. у розных напрамках (звычайна на паверхні).

С. скрынкі.

3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.

С. палкай у гразь.

|| аднакр. саўгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. со́ўганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ўгаць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. со́ўгаю со́ўгаем
2-я ас. со́ўгаеш со́ўгаеце
3-я ас. со́ўгае со́ўгаюць
Прошлы час
м. со́ўгаў со́ўгалі
ж. со́ўгала
н. со́ўгала
Загадны лад
2-я ас. со́ўгай со́ўгайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час со́ўгаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

со́ўгаць несов., разг.

1. (перемещать что-л. в разных направлениях) дви́гать, передвига́ть;

2. (двигать чем-л. по поверхности) вози́ть;

не ~гай руко́й па стале́ — не вози́ руко́й по столу́;

3. сова́ть, ты́кать;

с. па́лкай у снег — сова́ть (ты́кать) па́лкой в снег

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́ўгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым.

Разм.

1. Перасоўваць што‑н. з месца на месца. Соўгаць крэслы з кута ў кут.

2. Рухаць, соваць чым‑н. у розных кірунках (звычайна па паверхні). Соўгаць шуфляды. □ — Слабая і хворая, а працуй, — Марфа пачала соўгаць граблямі па сцежцы. Савіцкі. Два падстрэленыя кані сударгава соўгаюць нагамі. Навуменка.

3. Тыкаць, соваць куды‑н. у што‑н. Соўгаць палкай у гразь. □ Вараціла соўгаў рукамі зверху, Косця ж, лоўка парыруючы ўдары, трапляў праціўніку то ў твар, то ў грудзі. Карпюк. Перад тым, як начапіць нажыўку на кручок, дзядзька соўгаў пальцамі ў камячкі ваты. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́ўгаць ‘перасоўваць што-небудзь з месца на месца’, ‘рухаць, соваць чым-небудзь у розных кірунках (звычайна па паверхні)’, ‘тыкаць, соваць’ (ТСБМ), ‘габляваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), ‘соваць, тыкаць’ (ТС), со́ўгацца ‘хадзіць туды-сюды, сланяцца’, ‘пасоўвацца паволі, з цяжкасцю; рухацца, перамяшчацца’ (ТСБМ, ТС; ашм., шальч., Сл. ПЗБ, Жд. 1), ‘хадзіць узад і ўперад’ (Янк. 1, Нар. Гом.), соўгену́ць ‘рэзка сунуць’ (ТС), совгну́ты ‘штурхануць’ (Сл. Брэс.), соўгну́тэ ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), соўг ‘пра соўганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), саўге́ць! ‘кідок камянём’ (Арх. Федар.), саўга́к ‘стары чалавек’ (Наша Ніва, 1998, 26 кастр.), со́ўгала ‘чалавек, які сноўдаецца без справы і заняткаў’ (Янк. 3.). Укр. со́вгати ‘соваць; соўгаць’, со́вганка ‘коўзанка’. Няясна. Для ўкраінскага аўтары ЕСУМ (5, 342) мяркуюць аб кантамінацыі со́вати і ковзати (< *ковгати), што не вельмі пераканаўча; магчыма, гэта звонкі дублет да соўкаць (гл. наступнае слова).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саўгану́ць гл. соўгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засо́ўгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць соўгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саўгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Аднакр. да соўгаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ўганне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. соўгаць і соўгацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.).

Ногі коўзаюць па мокрым бервяне.

2. Вадзіць, соўгаць па якой-н. паверхні.

К. анучай па падлозе.

|| наз. ко́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)