Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
со́ўгацьнесов., разг.
1. (перемещать что-л. в разных направлениях) дви́гать, передвига́ть;
2. (двигать чем-л. по поверхности) вози́ть;
не ~гай руко́й па стале́ — не вози́ руко́й по столу́;
3. сова́ть, ты́кать;
с. па́лкай у снег — сова́ть (ты́кать) па́лкой в снег
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
со́ўгаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што, чым.
Разм.
1. Перасоўваць што‑н. з месца на месца. Соўгаць крэслы з кута ў кут.
2. Рухаць, соваць чым‑н. у розных кірунках (звычайна па паверхні). Соўгаць шуфляды. □ — Слабая і хворая, а працуй, — Марфа пачала соўгаць граблямі па сцежцы.Савіцкі.Два падстрэленыя кані сударгава соўгаюць нагамі.Навуменка.
3. Тыкаць, соваць куды‑н. у што‑н. Соўгаць палкай у гразь. □ Вараціла соўгаў рукамі зверху, Косця ж, лоўка парыруючы ўдары, трапляў праціўніку то ў твар, то ў грудзі.Карпюк.Перад тым, як начапіць нажыўку на кручок, дзядзька соўгаў пальцамі ў камячкі ваты.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)