сне́жань, -жня, мн. -жні, -жняў, м.

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

|| прым. сне́жаньскі, -ая, -ае.

С. дзень кароценькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сне́жань

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. сне́жань
Р. сне́жня
Д. сне́жню
В. сне́жань
Т. сне́жнем
М. сне́жні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сне́жань, -жня м. дека́брь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сне́жань, ‑жня, м.

Дванаццаты месяц каляндарнага года. У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак снежня. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сне́жань ‘дванаццаты месяц каляндарнага года’ (ТСБМ, Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.). Толькі беларускае; часткова (у каранёвай частцы) яму адпавядае рус. дыял. сне́жа ‘люты’. Утворана па традыцыйнай народнай мадэлі назваў месяцаў замест студзень раней ‘дванаццаты месяц’, цяпер ‘першы’. Магчыма, ад снежны ‘багаты снегам’ ці снежыць ‘ісці (пра снег)’ з суф. ‑ань, гл. снег. Спецыяльна гл. Шаўр, Этимология–1971, 98, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дека́брь сне́жань, -жня м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адшалясце́ць, ‑лясціць; зак.

Кончыць шалясцець. Адшалясцеў барвовым лісцем кастрычнік, мінулі халодныя.. дні і ночы лістапада, пачаўся снежань. Сіўцоў. / у перан. ужыв. Дні прайшлі, адшалясцелі зоры На гарачых крыллях навальніц. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцю́жны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Халодны, марозны. Тыя ж на поўначы — З вёснаў да вёснаў — У сцюжнай Карэліі Высяцца сосны. Купала. А снежань туманны, Халодны І сцюжны. Жалобнага маршу Гучыць вадаспад. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прасіна́цца ’прачынацца’ (Янк. 1), укр. просипатися ’тс’. Ітэратыў да праспацца (гл.). Ці не сюды і назва месяца прасл. *prosinbCb, параўн. укр. прасіпець ’студзень; снежань’, ст.-польск. prosiniec, чэш. prosinec, серб.-харв. просинацснежань’, славен. prosinec ’студзень’, ст.-слав. просиньць ’тс’, для якіх значэнне ’ажываць, прачынацца’ больш падыходзіць, чым сувязь з *sijati ’ззяць’, *sinǫti ’заззяць’, згодна з найбольш прыбітай этымалогіяй (гл. Фасмер, 3, 377; Сной₂, 585 і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

асне́жыць, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Пакрыць снегам каго‑, што‑н. Снежань малады аснежыў голы сад. Глебка.

2. перан. Зрабіць сівым, пасерабрыць валасы. Маладосць прамчыць з званкамі І галаву гады аснежаць, Мы будзем сэрцам юнакамі. Хадыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)