смяро́тны, -ая, -ае.

1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.

Усе людзі смяротныя.

2. Які выклікае смерць.

Смяротная доза яду.

3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).

С. прысуд.

Смяротная кара.

4. перан. Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

Смяротная нуда.

|| наз. смяро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяро́тны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смяро́тны смяро́тная смяро́тнае смяро́тныя
Р. смяро́тнага смяро́тнай
смяро́тнае
смяро́тнага смяро́тных
Д. смяро́тнаму смяро́тнай смяро́тнаму смяро́тным
В. смяро́тны (неадуш.)
смяро́тнага (адуш.)
смяро́тную смяро́тнае смяро́тныя (неадуш.)
смяро́тных (адуш.)
Т. смяро́тным смяро́тнай
смяро́тнаю
смяро́тным смяро́тнымі
М. смяро́тным смяро́тнай смяро́тным смяро́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смяро́тны

прыметнік, адносны

1. сме́ртный;

~нае ло́жа — сме́ртный одр;

2. (приносящий смерть, лишающий жизни) сме́ртный, смерте́льный, смертоно́сный;

с. вы́падак — сме́ртный (смерте́льный) слу́чай;

с. яд — смерте́льный (смертоно́сный) яд;

3. перен. смерте́льный;

~ная нуда́ — смерте́льная тоска́;

с. грэх — сме́ртный грех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смяро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Вынікам якога з’яўляецца смерць, які прыводзіць да смерці. Смяротная доза яду. Смяротная хвароба. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Таптаў [Казімір] люта, злосна, наколькі хапала сілы, а потым, схапіўшыся за сэрца, у смяротнай бледнасці апусціўся на падлогу. Пестрак.

2. Тое, што і смертны (у 2 знач.). — Бедны я чалавек. Хто пазбавіць мяне майго смяротнага цела? — спытаў .. [прэсвітэр] так шчыра, што Каця паверыла яму. Гаўрылкін.

3. Тое, што і смертны (у 3 знач.). Смяротная небяспека. Смяротны прыгавор. □ Не знала яна [любая], што з-пад Любеч Ужо не напішаш ты ёй. Што ты са смяротнаю ранай Ідзеш у бяссмерце, баец. Прыходзька. Паэт [М. Танк] заклікаў народ да смяротнага змагання з ворагам, вудзіў у народзе палымяную нянавісць да фашысцкіх захопнікаў. Клімковіч.

4. перан. Крайні ў сваім праяўленні; вельмі моцны, люты, бязлітасны. Смяротны жах. Смяротны вораг. □ Смяротная стома скавала цела... Мележ. [Базыль:] — Няхай жыве наш дух здаровы, Далоў, смяротная нуда! А. Александровіч.

•••

Смяротная гадзіна гл. гадзіна.

Смяротны грэх — тое, што і смяртэльны грэх (гл. грэх).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смертоно́сный смяро́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смертоуби́йственный смяро́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смяртэ́льны, -ая, -ае.

Тое, што і смяротны.

|| наз. смяртэ́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смяртэ́льны, см. смяро́тны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

матадо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік бою быкоў, які наносіць смяротны ўдар быку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)