смярдзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, смердзіце́, -дзя́ць; -дзі́; незак.

Вылучаць смурод, дрэнны пах.

Ва ўсёй хаце смярдзела нечым кіслым і гнілым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смярдзе́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. смярдзі́ць смярдзя́ць
Прошлы час
м. смярдзе́ў смярдзе́лі
ж. смярдзе́ла
н. смярдзе́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смярдзе́ць несов. ду́рно па́хнуть, воня́ть; смерде́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смярдзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.

Вылучаць смурод, дрэнна пахнуць. Моцна смярдзеў тлеючы торф. Машара. / у безас. ужыв. Моцна смярдзела сажай, пылам і яшчэ нечым нежылым і брыдкім. Быкаў. Ва ўсім доме смярдзела нечым кіслым і гнілым. Чарнышэвіч. // Быць насычаным чым‑н., прапахнуць чым‑н. Цемнаваты калідор смярдзеў дымам і якімсьці кіслым пахам. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смярдзе́ць ‘вылучаць смурод, дрэнна пахнуць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смердзе́ць ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. смерді́ти, рус. смерде́ть, стараж.-рус. смьрдѣти, польск. śmierdzieć, в.-луж. smjerdźić, н.-луж. smerźiś, чэш. smrděti, славац. smrdieť, серб.-харв. смр́дјети, славен. smrdẹ̑ti, балг. смърдя, макед. смрди, ст.-слав. смрьдьти. Прасл. *smьrděti дакладна адпавядае літ. smìrdéti, лат. smir̂dêtсмярдзець’, лац. merda ‘кал, нечыстоты’ ад і.-е. *smerd‑смярдзець’, гл. Траўтман, 271; Мюленбах-Эндзелін, 3, 965; Махэк₂, 561; Фасмер, 3, 685; Шустар-Шэўц, 1321; Сной₁, 586; ЕСУМ, 5, 317. Параўн. смерд, смурод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смерде́ть несов. смярдзе́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засмярдзе́ць, ‑смярдзіць; зак.

Разм. Пачаць смярдзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

воня́ть несов., разг. (дурно пахнуть) смярдзе́ць; (распространять вонь) смуро́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́хцісмярдзець’ (раг., Сл. ПЗБ). Да пах (гл.). Аб суфіксе ‑ці (замест ‑ны) гл. Карскі 2-3, 276–279.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трантлі́вы ’смярдзючы’ (паст., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, на базе адаптацыі польск. trącićсмярдзець’ (гл. труціць) або літ. tranė́ti ’старэць’, trenė́ti ’буцвець’, адносна апошніх гл. Смачынскі, 686.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)