сму́та, -ы, ДМ сму́це, ж.

1. Паўстанне, мяцеж (уст.).

Сеяць смуту.

2. Душэўнае замяшанне, хваляванне.

С. на сэрцы.

|| прым. сму́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сму́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. сму́та
Р. сму́ты
Д. сму́це
В. сму́ту
Т. сму́тай
сму́таю
М. сму́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сму́та ж., в разн. знач. сму́та;

се́яць ~ту — се́ять сму́ту

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сму́та уст. сму́та, -ты ж.;

се́ять сму́ту се́яць сму́ту.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сму́та, ‑ы, ДМ смуце, ж.

1. Уст. Мяцеж, паўстанне, беспарадак. А ў нядзелю ў царкве гарачае казанне казаў бацюшка, падымаючы рукі ўгору — пра смуту, пра Русь і пра веру ў госпада бога. Скрыган.

2. Душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне. І тут ён [Антось] нават засмяецца, Каб цень развеяць тае смуты: — І трэба часам крыж пакуты Панесці, мілыя мае вы, Зазнаць і гора, неспадзевы! Колас.

•••

Сеяць смуту гл. сеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтити ‘усхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сму́тны, -ая, -ае.

1. гл. смута (у 1 знач.).

2. Які адчувае смутак; маркотны, сумны (пра чалавека).

Смутная дзяўчына.

Смутныя вочы (выражаюць смутак, бязрадасныя).

3. Невыразны, няпэўны (разм.).

Смутныя намёкі.

4. Трывожны, неспакойны, мяцежны.

Смутныя часы.

|| наз. сму́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гі́лем прыслоўе ’чарадой, гуртам’ (Шатал.). Рус. дыял. гилем ’тс’. Магчыма, звязана з рус. гильсмута, мяцеж’, ’лухта’ і далей з рус. гуло́м, огу́лом. Гл. Фасмер, 1, 405; Буга, РФВ, 70, 250; Трубачоў, Эт. сл., 7, 221.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смутуя́сіць ‘пляткарыць’ (Касп.). Не вельмі яснае ізаляванае слова. Відаць, складанае; першая частка да смута, муціць (гл.), другая частка, магчыма, да асновы яс‑, якая ў польск. дыял. jasać ‘крычаць, вішчаць’, чэш. jasati ‘радавацца, весяліцца’, укр. яса́ ‘погаласка, шум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зрух, ру͡озрух ’разруха, поўнае расстройства, развал у гаспадарцы’ (ТСБМ), ’разгром, беспарадак, клопаты’ (Гарэц., Мал., Байк. і Некр.). Укр. ро́зрух, ро́здрух ’бунт, смута, трывога, замяшанне, пярэпалах’, рус. разру́х ’распад, разбурэнне’, ’разрыў, канец згодзе, дружбе’, ’вайна’, польск. rozruch ’запуск (рухавіка)’, rozruchy ’хваляванні, беспарадкі’, чэш., славац. rozruch ’хваляванне, замяшанне, трывога’, славац. ’пярэпалах’. Аддзеяслоўнае (найпраўдападобней), праславянскае, ад асновы *rux утварэнне з суф. *‑ъ. Да раз‑/роз‑ (прасл. *orz‑ < і.-е. *ordh‑/*ardh‑ + s) і ру́хаць (гл.). Параўн. экспрэсіўнае рэ́зрух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)