смо́ква, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Плод смакоўніцы, вінная ягада.

|| прым. смако́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смо́ква

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. смо́ква смо́квы
Р. смо́квы смо́кваў
Д. смо́кве смо́квам
В. смо́кву смо́квы
Т. смо́квай
смо́кваю
смо́квамі
М. смо́кве смо́квах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

смо́ква ж. смо́ква, -вы ж., інжы́р, -ру м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смо́ква ж.

1. (плод) смо́ква, инжи́р м.; ви́нная я́года;

2. (дерево) смо́ква, смоко́вница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смо́ква, ‑ы, ж.

1. Плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада.

2. Тое, што і смакоўніца (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смо́ква ‘плод смакоўніцы; інжыр, вінная ягада’, ‘смакоўніца’ (ТСБМ, Ласт.), смо́квы ‘ірга, ягады іргі’ (капыл., люб., Трухан, вусн. паведамі), ст.-бел. смоква ‘інжыр, вінная ягада’: смоква созрѣла (Альтбаўэр). Укр., рус. смо́ква, серб.-харв. смо̏ква, славен. smókva, балг. смо́ква, макед. смоква, ст.-слав. смокы, смокъва. У заходнеславянскіх мовах слова лічыцца запазычаннем з іншых славянскіх моў, параўн. Варш. сл., 6, 243; Махэк₂, 561; Шустар-Шэўц, 1321. Слова спрэчнага паходжання. Паводле традыцыйнага погляду, які ўзыходзіць да Капітара (гл. Машынскі, Этимология–1997–1999, 120; гл. таксама Фасмер, 3, 689), прасл. *smoky запазычана з гоц. smakkaсмоква, фіга’ або *smakko ‘смачны плод’, менавіта з балкана-германскага; яно роднаснае нова-в.-ням. schmecken ‘прыходзіцца да смаку’, літ. smaguriai мн. л ‘прысмакі’ або, як мяркуе Скок (3, 293–294), запазычана з даіндаеўрапейскай міжземнаморскай мовы. Па іншай версіі, гэта спрадвечнаславянскае слова, якое параўноўваюць з славац. smokva ‘чырвоная ягада’, smokvica ‘суніцы’, чэш. smok ‘сок раслін’, славен. smȏk ‘прыправа да хлеба’, ‘ялавічына’, серб. смо́к ‘прыправа; масла, сыр; ператопленыя сала і тлушч, якімі запраўляюць ежу’, балг. смок ‘пасоленае мяса’. Ілліч–Світыч (ЭИРЯ, 1962, 2, 73 і наст.) узнаўляе прасл. *smokъ ‘сакавітае вільготнае рэчыва, галоўным чынам расліннага паходжання’ (гл. смактаць), пры гэтым гоцкае слова лічыцца запазычаннем з славянскіх моў або незалежным запазычаннем з трэцяй крыніцы, гл. Бязлай, 3, 272–273; Скок, 3, 294. Аналагічна Сной₁, 585; Рэйзак, 585; Шустар-Шэўц, 1321–1322. Агляд версій гл. Глухак, 566.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смако́ўны гл. смоква.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смако́ўніца ж., бот. смоко́вница, смо́ква

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інжы́р, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

2. ‑у. Салодкі мясісты плод гэтага дрэва; фіга, смоква, вінная ягада. / у знач. зб. У гэты час старая служанка прынесла віно і драўляную талерку з сушаным інжырам і рознымі яшчэ прысмакамі. Самуйлёнак.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сы́расць ’вільгаць, волкасць, вільготнасць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Юрч., Сл. ПЗБ), ’фрукты, гародніна’ (Юрч.), сы́росць ’вільготнасць’ (ТС), ст.-бел. сырость: смоква созрѣла въ сырости своеи (Альтбаўэр). Ад сыры (гл.) з суфіксам ‑асць (‑осць), што, побач са значэннем адцягненай прыметы ці стану, можа прыдаваць слову зборна-рэчыўнае значэнне (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)