сма́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сма́чны сма́чная сма́чнае сма́чныя
Р. сма́чнага сма́чнай
сма́чнае
сма́чнага сма́чных
Д. сма́чнаму сма́чнай сма́чнаму сма́чным
В. сма́чны (неадуш.)
сма́чнага (адуш.)
сма́чную сма́чнае сма́чныя (неадуш.)
сма́чных (адуш.)
Т. сма́чным сма́чнай
сма́чнаю
сма́чным сма́чнымі
М. сма́чным сма́чнай сма́чным сма́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сма́чны, -ая, -ае.

1. Прыемны на смак (у 2 знач.); апетытны.

Смачныя яблыкі.

Смачная мачанка.

2. перан. Які прыносіць задавальненне; прыемны.

С. сон.

Смачныя перспектывы.

3. перан. Сакавіты, каларытны.

С. выраз.

|| наз. сма́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сма́чны

1. вку́сный; сма́чный;

2. (о сне) сла́дкий, кре́пкий;

с. кусо́к (кава́лак) — ла́комый кусо́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сма́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыемны на смак (у 1 знач.); апетытны. Смачная цукерка. Смачныя ягады. □ — А мы сёння халаднік елі, — ага! З цыбуляю ды агуркамі. Смачны, смачны, — пахваліўся Сцёпка. Крапіва. Тлустае мяса вугра вельмі смачнае. В. Вольскі. Бульба трапіла смачная — сопкая, разварыстая, лепшая, чым наша. Якімовіч.

2. Які прыносіць здавальненне; прыемны (пра сон). Салодкі, смачны і глыбокі быў сон Рыгора — не дарма ж ён праспаў столькі.. гадзін! Гартны.

3. перан. Разм. Каларытны, сакавіты. І мы, спыніўшыся, рагаталі тым смачным, здаровым смехам, які прыходзіць нячаста. Брыль. Па хаце разлягалася заўзятае, смачнае сапенне.. сонных людзей. Зарэцкі.

•••

Смачны кусок (кавалак) гл. кусок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вкусный сма́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сма́чный сма́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апеты́тны, -ая, -ае.

Які ўзбуджае апетыт, смачны, прыемны на выгляд.

А. торт.

|| наз. апеты́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

превку́сный разг. ве́льмі сма́чны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сма́шнысмачны’, сма́шнасмачны’ (Нас.). З смачны (гл. смак) з адлюстраваннем вуснага вымаўлення ‑чн‑ як ‑шн‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаршчо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.

Гліняная пасудзіна са звужаным дном для варкі стравы, для малака, для пакаёвых раслін і пад.

Смачны баршчок, ды малы г. (прыказка). Калі гаспадар з гаспадыняю сварацца, дык у гаршку трасца варыцца (прыказка).

|| памянш. гаршчо́чак і гаршчэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.

|| прым. гаршко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)