смалі́ць

‘апальваць; біць, страляць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. смалю́ сма́лім
2-я ас. сма́ліш сма́ліце
3-я ас. сма́ліць сма́ляць
Прошлы час
м. смалі́ў смалі́лі
ж. смалі́ла
н. смалі́ла
Загадны лад
2-я ас. смалі́ смалі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час сма́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

смалі́ць⁵, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).

Хутка ехаць, спрытна рабіць што-н. і пад.

Азірнуўся, а дзед за мной смаліць верхам на кані.

Тодар смаліць пракос за пракосам, люба зірнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць⁴, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).

Страляць.

Цэлы дзень смаляць з вінтовак і аўтаматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць³, смалю́, сма́ліш, сма́ліць; незак. (разм.).

Біць, сцябаць (дубцом, пугай).

С. пугаўём каня па клубах.

|| аднакр. сма́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць

‘смалой’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. смалю́ смо́лім
2-я ас. смо́ліш смо́ліце
3-я ас. смо́ліць смо́ляць
Прошлы час
м. смалі́ў смалі́лі
ж. смалі́ла
н. смалі́ла
Загадны лад
2-я ас. смалі́ смалі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час смо́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

смалі́ць², смалю́, сма́ліш, сма́ліць; сма́лены; незак.

1. каго-што. Апякаць агнём, чымсьці гарачым.

С. пальцы запалкай.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абдаваць гарачынёй, прыпякаць (пра сонца).

Нясцерпна смаліць сонца.

3. каго-што. Абпальваючы агнём, знішчаць рэштку пуху, шэрсці і пад.

С. свінню.

С. качку.

4. што і без дап. Курыць (разм.).

Цэлы дзень дзед смаліць люльку за люлькай.

|| зак. абсмалі́ць, -смалю́, -сма́ліш, -сма́ліць; -сма́лены (да 1 і 3 знач.) і асмалі́ць, асмалю́, асма́ліш, асма́ліць; асма́лены (да 1 і 3 знач.).

|| наз. смале́нне, -я, н. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць¹, смалю́, смо́ліш, смо́ліць; смо́лены; незак., што.

1. Насычаць смалой.

С. канат.

2. Мазаць паверхню чаго-н. смалой.

С. шпалы.

С. лыжы.

|| зак. вы́смаліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены, абсмалі́ць, -смалю́, -смо́ліш, -смо́ліць; -смо́лены і асмалі́ць, асмалю́, асмо́ліш, асмо́ліць; асмо́лены.

|| наз. смале́нне, -я, н. і смо́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалі́ць 1, смалю, смоліш, смоліць; незак., што.

Мазаць, насычаць смалой. Смаліць лодку. Смаліць канат. □ [Шура:] — Двух чалавек на станцыю. Смаліць шпалы. Майстар загадаў. Навуменка.

смалі́ць 2, смалю, смаліш, смаліць; незак., каго-што.

1. Выклікаць адчуванне апёку, смылення; апякаць. [Арцём і Міхалка] палілі запалку за запалкай, злаваліся, што запалкі псуюць і пальцы смаляць. Бядуля. Шурпатая ў калгасніцы далонь. Смаліў яе мароз, Паліў яе агонь. Жычка. // безас. Пра адчуванне смылення, пякоты. [Сцяпан:] — Смаліць нешта ў грудзях. Мележ. Твар, шыю, плечы, рукі смаліла агнём. Юрэвіч.

2. Абпальваючы агнём, знішчаць шэрсць, рэшткі пуху і пад. Смаліць парсюка. Смаліць курыцу.

3. Прыпякаць, пячы (пра сонца). Кожны дзень — сонца, і так смаліць, што на дарогах не гразь ужо, а пыл, калі вецер пачынаецца. Савіцкі. Смаліла сонца, трэскаліся губы ад смагі, павекі апухалі ад бяссонніцы. Грахоўскі. / у безас. ужыв. На дварэ смаліць, горача.

4. Разм. Курыць. Таццяна Андрэеўна падумала: «Яму няможна курыць, а ён усё самасад смаліць...» Шамякін. Зіму і лета дзед не злазіць з печы. Хіба толькі злезе накрышыць сякерай на лаве тытуню, які ён смаліць за комінам без [пера]дыху. Васілевіч.

5. Разм. Паліць, спальваць што‑н. — Неба чырвонае, дзень і ноч смаляць, душагубы, — сказаў Мікола. Шчарбатаў.

смалі́ць 3, смалю, смаліш, смаліць; незак.

Разм. Біць, удараць. Фурман чуць не зляцеў з воза, а потым прыпаў галавою ў перадок і смаліў пугаўём каню па клубах. Крапіва.

смалі́ць 4, смалю, смаліш, смаліць; незак.

Разм. Страляць. Добра відаць, як з яліны адна за другой бзыкаюць у неба тры іскрынкі: патрулі смаляць уверх, баяцца высунуць з ямы галовы. Карпюк. Ляцяць наперад [гітлераўцы] на ўвесь дух і час ад часу смаляць з вінтовак і з аўтаматаў. Паслядовіч.

смалі́ць 5, смалю, смаліш, смаліць; незак.

Разм. Рабіць што‑н. хутка, спрытна, умела. [Зыгмусь:] — Азірнуўся я — смаліць за мною верхам на кані кудлаты мужык без шапкі, толькі касмыкі на галаве трасуцца. Колас. Нават стары Пахілка пайшоў з касою: смаліць — любата зірнуць. Савіцкі. [Мікола:] Аўгіння, там Пятрок з дзяўчатамі вальса смаліць, а ты тут сядзіш! Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смалі́ць

I несов. (смолой) смоли́ть;

с. кана́т — смоли́ть кана́т

II несов.

1. (огнём) пали́ть, опа́ливать;

с. парсюка́ — пали́ть кабана́;

2. (припекать, обдавать жаром) пали́ть, жечь;

нясце́рпна сма́ліць со́нца — нестерпи́мо па́лит (жжёт) со́лнце;

3. разг. (причинять жгучую боль) жечь;

у грудзя́х не́шта сма́ліць — в груди́ что-то жжёт;

4. разг. кури́ть;

с. махо́рку — кури́ть махо́рку;

свінні́ не да парася́т, калі́ яе́ сма́ляцьпосл. свинье́ не до порося́т, ко́ли её па́лят

III несов., разг. (бить) хлеста́ть

IV несов., разг. (стрелять) пали́ть

V несов., разг. (быстро что-л. делать) жа́рить, шпа́рить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смалі́ць ‘паліць’, ‘хвастаць’, ‘страляць’, ‘што-небудзь хутка рабіць (напр., ісці)’ (ТСБМ, Нас., Сержп., ТС, Сл. ПЗБ), ‘абпальваць шэрсць, смаліць свінню’ (Шымк. Собр., Бяльк., Касп., Сцяшк.), ‘пыліць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘марозіць’ (беласт., Сл. ПЗБ), ‘шпарка ісці’ (Скарбы), ‘выгаварваць, дапякаць словам’ (Нас., Сцяшк.), сма́ліць безас. ‘моцна хацецца’, смыле́ць ‘моцна балець, пячы’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), смальну́ць ‘стукнуць’ (ТС), смуле́ць ‘паспешна ісці’ (ТС). Укр. смали́ти ‘абпальваць, апякаць’, ‘піць, цягнуць’, рус. зах., паўд. смали́ть ‘паліць, апякаць’, польск. smalić ‘апякаць; курыць, піць (многа)’, каш. smalëc są ‘тлець’, в.-луж. smalićсмаліць (свінню, курыцу)’, н.-луж. smaliś ‘паліць’. Прасл. дыял. *smaliti. Паводле Фасмера (3, 684), Брукнера (503), звязана чаргаваннем галосных з смала1 (гл.). Шустар-Шэўц (1317) у якасці і.-е. паралеляў прыводзіць яшчэ ст.-ірл. smāl, smōl, smūal ‘агонь; попел’, літ. smilkti, smilkstù ‘пыліць, дыміць’. Борысь (561–562) прапануе разглядаць *smaliti як шматкратны дзеяслоў ад прасл. *smoliti (з рэгулярным падаўжэннем каранёвага галоснага o > a, які часткова захаваўся ў славен. дыял. smolíti ‘паліць’, smolíti se ‘апаліцца, прыпаліцца’), што ўзыходзіць да незахаванага прасл. *smelti (гл. смала1). Гл. яшчэ Міклашыч, 309, 311; Покарны, 969, 971; ЕСУМ, 5, 305–306.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)