смаката́, -ы́, ДМ -каце́, ж. (разм.).

Што-н. вельмі смачнае.

Не бліны, а с.!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смаката́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. смаката́
Р. смакаты́
Д. смакаце́
В. смакату́
Т. смакато́й
смакато́ю
М. смакаце́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

смаката́ ж., разг. вкуснота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смаката́, ‑ы, ДМ ‑каце ж.

Разм.

1. Што‑н. смачнае (з яды). І ўсё было такое смачнае, што за вушы, здаецца б, не адцягнуў ад такой смакаты. Сабаленка. Знойдзеш — абмацаеш яблык і ўвап’ешся зубамі ў кіславата-салодкую смакату!.. Брыль.

2. у знач. вык. Пра што‑н. вельмі смачнае; аб’ядзенне. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. І ўсе арэхі спеленькія, жоўценькія, поўненькія, і нават калі пасушацца на печы, дык усё роўна зярняты на ўсю шкарлупку. Раскусіш арэх — а там такая смаката!.. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смако́цыясмаката, вельмі смачная страва’ (брэсц., Нар. лекс., Сл. Брэс.). Пераўтварэнне смако́цце, смака́та, вытворных ад смак (гл.), пад уплывам запазычаных слоў з суф. ‑цыj‑а тыпу акупацыя, экзекуцыя або непасрэднае ўтварэнне ад смак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смако́цце, ‑я, н.

Тое, што і смаката. А дзядзька бы і не пачуў.. [Дзімку], усё соваў нос у пучок сена, уздыхаў: — Смакоцце, хоць сам бяры і еш... Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падсма́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падсмажыць.

2. у знач. прым. Прыгатаваны смажаннем. [Мароз:] — Прыязджаем з Іванам Васільевічам — а там ужо стол з місай рыбы. Свежанькая, падсмажаная, масла на ёй кіпіць — смаката. Лобан. Падышла афіцыянтка. — Мне свіную адбіўную, з падсмажанай бульбай. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)