сліня́вы, -ая, -ае (разм., пагард.).

Вымазаны слінай; такі, у якога цячэ з рота сліна.

Слінявае дзіця.

|| наз. сліня́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сліня́вы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сліня́вы сліня́вая сліня́вае сліня́выя
Р. сліня́вага сліня́вай
сліня́вае
сліня́вага сліня́вых
Д. сліня́ваму сліня́вай сліня́ваму сліня́вым
В. сліня́вы (неадуш.)
сліня́вага (адуш.)
сліня́вую сліня́вае сліня́выя (неадуш.)
сліня́вых (адуш.)
Т. сліня́вым сліня́вай
сліня́ваю
сліня́вым сліня́вымі
М. сліня́вым сліня́вай сліня́вым сліня́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сліня́вы разг., пренебр. слюня́вый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сліня́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Такі, у якога з рота цячэ сліна. Слінявае дзіця. // Пакрыты слінай, мокры ад сліны. Слінявыя губы. Слінявы рот. / у груб., лаянк. выразах. Ганна гнеўна рванулася, з усяе сілы кулаком таўханула яго [незнаёмага] ў грудзі. — Адыдзі, чорт слінявы! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слюня́вый сліня́вы, слімакава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заслі́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад заслініць.

2. у знач. прым. Які заслініўся; слінявы. Засліненае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слімба́тыслінявы’ (слуц., Жыв. сл.). Да папярэдняга слова, праз экспрэсіўны назоўнік *слімба (аб суф. ‑б(а) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 33), параўн. слімакава́ты ‘пакрыты слінай, мокры ад сліны’ (ТСБМ), утворанае ад слімак, слімакі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слінь ‘слізь’, ‘смоўж’, слі́нько ‘ёрш’, ‘слінявы чалавек’ (ТС), слінь ‘луска’ (чач., ЖНС). Параўн. балг. слин ‘мазоль’, дыял. слинь ‘тс’. Відаць, самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне ад слініць ‘пускаць слюні’ (гл. сліна). Балгарскія словы ўзыходзяць да прасл. *slinъ, аналагічнага *slimъ (БЕР, 6, 879), гл. слімаць. Параўн. таксама слізь, слізіць (гл.), што ўзводзяцца да адной асновы і.-е. *(s)lei̯‑ з рознымі пашыральнікамі. Чаргаванне мяккіх і цвёрдых асноў у славянскіх мовах тлумачыцца субстантывізацыяй першасных прыметнікаў тыпу *slinъ > *slinь, гл. Фурлан у Бязлай, 3, 262. Параўн. слень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)