слу́хаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Накіроўваць слых на што-н.

С. музыку.

2. што. Публічна разглядаць (судовую справу; афіц.).

С. справу аб разводзе.

3. каго-што. Вывучаць што-н. наведваючы лекцыі.

С. курс уводзін у мовазнаўства.

4. каго-што. Даследаваць шляхам выслухвання стан і работу якога-н. унутранага органа.

Доктар уважліва слухаў сэрца.

С. хворага.

5. каго-што. Слухацца каго-н., выконваць чые-н. загады, рабіць так, як хто-н. раіць.

Слухай, што бацька гаворыць.

Трэба с. старэйшых.

Вучні павінны с. настаўніка.

6. заг. слу́хай(це). Ужыв. ў пачатку размовы як зваротак для таго, каб прыцягнуць увагу (разм.).

Слухай, яшчэ я не закончыла, а ты сваё працягваеш.

7. 1 ас. адз. цяпер. слу́хаю, часц. Адказ (пераважна вайскоўцаў) на якое-н. распараджэнне, які абазначае, што яно будзе выканана.

|| зак. праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны (да 1, 3 і 4 знач.) і паслу́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. слу́ханне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слышь вводн. сл., прост. слу́хай, чу́еш.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слу́хаць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. слу́хаю слу́хаем
2-я ас. слу́хаеш слу́хаеце
3-я ас. слу́хае слу́хаюць
Прошлы час
м. слу́хаў слу́халі
ж. слу́хала
н. слу́хала
Загадны лад
2-я ас. слу́хай слу́хайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час слу́хаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Клоўсічка ’жанчына, якая часта ўжывае слова паслухай Балтызм. Параўн. літ. klausytis ’слухаць’, klausykслухай’. Сл. паўн.-зах., 2, 479).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маўча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; незак.

1. Нічога не гаварыць, не падаваць голасу.

Слухай і маўчы.

2. перан. Не парушаць цішыні, спакою.

Вёска маўчыць.

3. аб чым. Захоўваць што-н. у тайне, не расказваць пра што-н.

Аб гэтай справе лепш м.

|| наз. маўча́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыду́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Дурэць, весці сябе несур’ёзна.

2. Прыкідвацца дурнем, прыдуркам; прытварацца. [Хмара:] — Слухай, Крамнёў, ты гэта сур’ёзна ці прыдурваешся? Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сённека, прысл.

Абл. Сёння. У Мінск наш здалёку, з Дашавы, прыйшоў да нас сённека газ. Машара. Слухай... А што калі мы з табою, жонка, ды сённека ў клуб выправімся? Там жа нейкае кіно. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замагі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Уст. Па рэлігійных уяўленнях — які чакае чалавека пасля смерці. Замагільнае жыццё. Замагільны свет.

2. Нізкі, глухі, як з магілы (пра голас). Слухай, — замагільным голасам прагаварыў .. [Сафрон] да жонкі. — Гэта Волька, што прыехала, — доктар. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Пайсці на хітрасць, зманіць. [Рыбак:] — Слухай. Ты паслухай мяне. Калі мы .. [паліцаяў] не падман[ё]м, не схітрым, яны нас закатуюць. Быкаў. — Што з табой? Ты нечым усхваляваны? — запытала ў мяне мама .. — Галава крыху баліць, — паспрабаваў схітрыць я. Бяганская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лгаць несов. лгать, врать; завира́ться;

нялю́ба — не слу́хай, а лгаць не перашкаджа́йпосл. не лю́бо — не слу́шай, а врать не меша́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)