Скік ‘скок’ (Ян., ПСл; смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж скіка́ць ‘скакаць’ (Ян., ПСл, Сцяшк. Сл.; паст., шальч., швянч., Сл. ПЗБ), скі́кнуць ‘скокнуць’ (ПСл, Сцяшк.), скіга́ць ‘скакаць’ (Сцяшк. Сл.), ске́чыць ‘скочыць, скокнуць’ (Сцяшк.), скіку́н ‘конік (насякомае)’ (ПСл), параўн. укр. дыял. скік, скі́кну́ти ‘тс’, польск. дыял. skik, skikać, skiknąć. Арэальная інавацыя, суадносная з скок, скакаць (гл.). Аўтары Варш. сл. мяркуюць пра кантамінацыю з kicać ‘скакаць (пра зайца)’. Сюды ж, магчыма, польск. дыял. skikść! ‘скок’, якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) адносіць да балтызмаў паводле спалучэння ‑kść < літ. ‑kšt і арэала распаўсюджання выклічніка. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скі́чка ‘блыха’ (смарг., Сл. ПЗБ), skiczki ‘блохі’ (Арх. Федар.). Утворана ад скікаць, гл. скік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пераскі́каць ’пераскокваць’ (шальч., Сл. ПЗБ), пераскікну́ць ’пераскочыць’ (смарг., тамсама). Да пера- (гл.) і скік ’скок’ (смарг.), скакаць, скакануць ’скакаць, скокнуць’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скок — дзеянне паводле дзеяслова скакаць (гл.) (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), дыял. таксама скік (гл.), скок, ско́кі ‘танцы’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), таксама і скакі, гл. Укр. скок, скік, рус. скок, бранск. ‘скокі, танцы’, ст.-рус. скокъ ‘скакун’, польск., в.-луж., н.-луж. skok, чэш., славац. skok ‘скок’, серб.-харв. ско̑к ‘скок; вадапад’, славен. skòk ‘скок’, балг. скок ‘скок; вадапад’, макед. скок ‘скок’. Прасл. *skokъ, якое мае паралелі ў літ. šókti ‘скакаць; танцаваць’, лат. sâkt ‘пачынаць’, ст.-в.-ням. giscëhan ‘здарацца’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 645 з літ-рай. Борысь (552) параўноўвае яшчэ з літ. kuokìnė ‘вячоркі са скокамі’ < kuokas (старое) ‘скок; скокі’, skúoc ‘гоп!’ і ўзводзіць да і.-е. *(s)kōk‑ ‘хутка рухацца ўгару’ ад і.-е. *kāk‑/ḱāk‑; гл. яшчэ БЕР (6, 766- 767), дзе мяркуецца пра і.-е. корань *(s)kek‑. Гл. скочыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)