скі́бачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. скі́бачка скі́бачкі
Р. скі́бачкі скі́бачак
Д. скі́бачцы скі́бачкам
В. скі́бачку скі́бачкі
Т. скі́бачкай
скі́бачкаю
скі́бачкамі
М. скі́бачцы скі́бачках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скі́бачка ж., уменьш. (хлеба) ло́мтик м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скі́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скіба. Тамара, каб не пакрыўдзіць гаспадыні, узяла тоненькую скібачку. Яна пераламалася ў руках, пасыпаліся крошкі на белы абрус. Гурскі. Гарбач кроіць на скібачкі сухі чорны акраец і налівае ў шклянкі малака. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скі́ба, -ы, мн. -ы, скіб, ж.

1. Луста (звычайна хлеба).

Дзве скібы хлеба.

2. Пласт узаранай зямлі.

|| памянш. скі́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

|| памянш.-ласк. скі́бачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́мтик м., уменьш. лу́стачка, -кі ж., скі́бачка, -кі ж.; скрылёк, -лька́ м., скры́лік, -ка м.; см. ломо́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)