скур...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да скуры (у 2 знач.), напр., скурсурагат;

2) скураны, гарбарны, напр.: скурсыравіна, скуртавары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ску́ра ску́ры
Р. ску́ры ску́р
Д. ску́ры ску́рам
В. ску́ру ску́ры
Т. ску́рай
ску́раю
ску́рамі
М. ску́ры ску́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ску́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто займаецца вырабам скур.

2. Урач па хваробах скуры (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сырамя́тнік, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу сырамятных скур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ворс, -у, м.

Кароткі густы пушок на паверхні некаторых тканін, а таксама некаторых гатункаў скур.

Сукно з ворсам.

|| прым. во́рсавы, -ая, -ае.

Ворсавыя тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Машына для размякчэння якой-н. сыравіны (скур і інш.) з мэтай далейшай апрацоўкі.

2. Тое, што і церніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дубле́нне, ‑я, н.

Апрацоўка футра і скур вымочваннем у спецыяльных растворах. Дубленне аўчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дубі́льнік, ‑у, м.

Рэчыва, якое выкарыстоўваецца для дублення скур або іншай сыравіны. Штучныя дубільнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надубі́ць, ‑дублю, ‑дубіш, ‑дубіць; зак., што і чаго.

Прыгатаваць дубленнем нейкую колькасць чаго‑н. Надубіць скур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скураны́, -а́я, -о́е.

1. Які мае адносіны да вырабу скур і да рэчаў са скуры.

С. завод.

Скураная сыравіна.

2. Зроблены, пашыты са скуры, абабіты скурай (у 2 знач.).

Скураныя боты.

С. кашалёк.

Скураное крэсла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)