ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што (разм.).

Сабраць у адно месца, стоўпіць.

С. кароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; ску́плены; зак., каго-што.

Купіць (усё, многае).

С. многа кніг.

|| незак. скупля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ску́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ску́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

|| прым. ску́пачны, -ая, -ае (спец.) і скупны́, -а́я, -о́е (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́піць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ску́плю ску́пім
2-я ас. ску́піш ску́піце
3-я ас. ску́піць ску́пяць
Прошлы час
м. ску́піў ску́пілі
ж. ску́піла
н. ску́піла
Дзеепрыслоўе
цяп. час ску́пячы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скупі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скуплю́ ску́пім
2-я ас. ску́піш ску́піце
3-я ас. ску́піць ску́пяць
Прошлы час
м. скупі́ў скупі́лі
ж. скупі́ла
н. скупі́ла
Загадны лад
2-я ас. скупі́ скупі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час скупі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скупі́ць сов. скупи́ть;

с. усе́ кні́гі — скупи́ть все кни́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; зак., каго-што.

Разм. Сабраць разам, у адно месца; стоўпіць. Скупіць вакол сябе людзей.

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; зак., што.

Купіць што‑н. (усё, многае). Біржавыя спекулянты гатовы задушыць адзін другога, каб толькі самому скупіць акцыі, курс якіх пачынае павышацца. Новікаў. У знаёмых крамнікаў.. [Валерый] скупіў усе косы і паляўнічыя стрэльбы і тайком пераправіў іх у Сайкаву леснічоўку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сгру́ди́ть сов., разг. ску́піць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупля́ць несов. скупа́ть; см. скупі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ску́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. гл. скупіць.

2. Камісійны магазін, дзе скупліваюць рэчы (разм.).

Здаць паліто ў скупку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)