ску́піць, ску́плю, ску́піш, ску́піць; зак., каго-што.

Разм. Сабраць разам, у адно месца; стоўпіць. Скупіць вакол сябе людзей.

скупі́ць, скуплю́, ску́піш, ску́піць; зак., што.

Купіць што‑н. (усё, многае). Біржавыя спекулянты гатовы задушыць адзін другога, каб толькі самому скупіць акцыі, курс якіх пачынае павышацца. Новікаў. У знаёмых крамнікаў.. [Валерый] скупіў усе косы і паляўнічыя стрэльбы і тайком пераправіў іх у Сайкаву леснічоўку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)