скума́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скума́ю скума́ем
2-я ас. скума́еш скума́еце
3-я ас. скума́е скума́юць
Прошлы час
м. скума́ў скума́лі
ж. скума́ла
н. скума́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час скума́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Скума́ць ‘разумець, дагадвацца’ (Нас.); параўн. польск. skumać ‘вывучаць’, чэш. zkoumati ‘вывучаць, даследаваць’, славен. skumati ‘ціха, няясна выяўляць свае жаданні’, ‘мець падазрэнні на каго-небудзь’, укр. палес. скума́сни ‘нудны, паганы, страшны’ (Лысенка, ССП). З прасл. *sъkumati < ад і.-е. кораня *kou‑m‑ з s‑mobile (гл. Куркіна, Этимология–1971, 61 і наст.; Трубачоў, Труды, 1, 284). Роднасным лічыцца слав. čuti, čujǫ з зыходным і.-е. коранем *keu̯‑/*skeu̯‑ (гл. Махэк₂, 716; Бернекер, 1, 643). Не выключана сувязь з куме́каць ‘цяміць, кеміць, разбірацца, разумець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)