Скрэ́гаць ‘ліпець, хварэць, чуць жыць’ (караліц., Нар. словатв.). Гукапераймальнага паходжання, роднаснае скрыгаць (гл.), з семантычным пераносам ‘выць, ныць, скуголіць’ → ‘хварэць, ліпець’. Параўн. яшчэ скрыпе́ць ‘скрыпець’ і ‘быць чуць жывым, з цяжкасцю падтрымліваць свае сілы’ (швянч., Сл. ПЗБ). Праблематычна Пятлёва (Этимология–1986–1987, 68), якая ўзводзіць да *(s)kręgati, ад кораня *(s)kręg‑, параўн. *kręgnoti ‘згібацца’ (ЭССЯ, 12, 142 і наст.) < і.-е. (s)kreng‑, (s)krengh‑ < і.-е. *(s)ker‑ ‘моршчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрагакі́ ‘скураныя боты без падэшвы’ (віл., Нар. сл.). Да скро́гаць, скрагыта́ць (гл. скрэгаць). У семантычных адносінах параўн. скрабакі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́жка ‘створка ракавіны малюска’, ‘малюск’ (Ян.). Укр. палеск. скра́жка, скра́шка ‘тс’. Цьмянае слова; магчыма, ад гукапераймальнага скро́гаць (гл. скрэгаць) з суф. ‑j‑ і ‑k(a) і падаўжэннем галоснага ў назоўніку, з мяркуемым значэннем ‘тое, што скрэгае, храбусціць’. Магчыма, старажытнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ска́рдзіцца ‘выказваць незадавальненне’, ‘падаваць скаргу’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп.), ска́рдзіць (Др.-Падб.), ска́ржыцца (Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі). З польск. skarżyć (się) (гл. Кюнэ, Poln., 96; Фасмер, 3, 633), адкуль зваротнай дэрывацыяй ска́рга. Польскі дзеяслоў разам з в.-луж. skoržić ‘скардзіцца’, н.-луж. skjaržyś ‘тс’ тлумачыцца як запазычанне ў заходнеславянскія мовы з ням. бавар. schergen ‘абвінавачваць, скардзіцца’, што не бярэцца пад увагу пры разглядзе серба-лужыцкіх слоў, гл. Шустар-Шэўц, 1296. Больш пераканальнымі здаюцца спробы вызначэння славянскага паходжання слова Ільінскага (ИОРЯС, 23, 2, 233), што параўноўваў з славен. skŕgati ‘стракатаць’, і Брукнера (493), які лічыў роднасным рус. скрежет і яго аднакаранёвым, а таксама Борыся (550), паводле якога гукапераймальнае прасл. *skrъgatiскрэгаць’, семантычна змянялася ад ‘скрэгаць, ныць’ да ‘лямантаваць’. Беларускі матэрыял падмацоўвае апошнюю версію, параўн. скоргануць, скірга, скарга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́га (skraha) ‘скнара, скупы багацей’ (ТС, Пятк. 2), скрагна́, скрэгна́ ‘тс’ (ТС), сюды ж, магчыма, і скразе́нь ‘тс’ (віл., Сл. ПЗБ). Параўн. укр скря́га ‘тс’ (з рус., гл. ЕСУМ, 5, 289), рус. скря́га, скры́га ‘тс’. Не мае надзейнай этымалогіі. Найбольш верагодным здаецца збліжэнне з балг. скръ́ндза ‘тс’, скре́жав ‘скупы’, паколькі ўсе гэтыя формы ўзводзяцца да і.-е. *(s)kreng‑, *(s)krengh‑ — назалізаванай асновы, вытворнай ад кораня і.-е. *(s)ker‑ ‘моршчыць, моршчыцца’, што дае значэнне ‘сціснуты, сагнуты’, параўн. балг. сти́снат ‘скупы’ (Бярнар, RÉS, 40, 31). Варбат (Этимология–1970, 70 і наст.) дадае сюды формы, вытворныя ад асновы *kręg‑ ‘сагнутае’, напрыклад, укр. кре́жити ‘берагчы, скупіцца’, якому адпавядае балг. кръ́ндза ‘скнара’ без рухомага s‑; семантычныя паралелі — жмінда (гл.), рус. жмот, прижи́мистый ‘скнара, скупы’. Палескія формы скрагна, скрэгна можна было б, відаць, разглядаць як больш архаічныя, якія ў метатэзаваным выглядзе захавалі зыходнае спалучэнне ‑ng‑, аднак гэта малаверагодна. Запісаны на Тураўшчыне выраз скрэгна́ скрэгні́ць, г. зн. ‘ные, стогне’, скіроўвае пошукі ў бок гукапераймальнай асновы, параўн. скрыгаць, скрогаць, скрэгаць (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 659–660 (з аглядам ранейшых версій); ЕСУМ, 5, 289. Гл. таксама скрэнда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)