скрэ́бці, скрабу́, скрабе́ш, скрабе́; скрабём, скрабяце́, скрабу́ць; скроб, скрэ́бла; скрабі́; скрэ́бены; незак.

1. каго-што і без дап. Драпаць чым-н. вострым на паверхні.

С. падлогу.

Мыш скрабе за шпалерамі.

2. каго-што. Счышчаючы, дзерці чым-н. вострым, цвёрдым.

С. скавараду пяском.

С. снег.

3. што. Чысціць, знімаць верхні слой (пра маладую гародніну, рыбу і пад.).

С. моркву.

С. рыбу.

4. звычайна безас., перан. Хваляваць, трывожыць.

Цэлы дзень скрабе на душы.

|| аднакр. скрабяну́ць, -бяну́, -бяне́ш, -бяне́; -бянём, -беняце́, -бяну́ць; -бяні́.

|| наз. скрабе́нне, -я, н. (да 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрэ́бці

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скрабу́ скрабё́м
2-я ас. скрабе́ш скрабяце́
3-я ас. скрабе́ скрабу́ць
Прошлы час
м. скро́б скрэ́блі
ж. скрэ́бла
н. скрэ́бла
Загадны лад
2-я ас. скрабі́ скрабі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час скрабучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скрэ́бці несов.

1. скрести́, скобли́ть;

с. падло́гу — скрести́ (скобли́ть) пол;

2. (морковь и т.п.) чи́стить, очища́ть;

с. бу́льбу — чи́стить карто́фель;

3. (чем-л. тонким, острым) скрести́, цара́пать;

с. но́гцямі — скрести́ (цара́пать) ногтя́ми;

4. (скребя, производить шум) скрести́сь, цара́паться;

5. безл., перен. скрести́;

на сэ́рцы (душы́) ко́шкі скрабу́ць — на се́рдце (душе́) ко́шки скребу́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрэ́бці, скрабу, скрабеш, скрабе; скрабём, скрабяце; пр. скроб, скрэбла; незак., каго-што.

1. і без дап. Праводзіць па паверхні чым‑н. вострым, цвёрдым, зачэпліваючы ці робячы драпіны. А бедны воўк, вадой падцяты, Скрабе па лёдзе кіпцюрамі. Колас. Блізка мыш скрабе па сценцы, Кот цікуе на паленцы. Бядуля. На гумовых ботах, па халявах, скроб сухі верас, абсыпаны, абдзёрты калёсамі. Пташнікаў.

2. Здзіраць, счышчаць чым‑н. вострым тонкі слой з якой‑н. паверхні. Не спіцца. І нават не творыцца. І сам я не рады сабе. Аж чую: на досвітку дворніца Дарогу ля дома скрабе... А. Вольскі. Антанюк узброіўся нажом, закасаў рукавы пінжака і скроб абсмаленую тушу, цёр мокрай саломай. Шамякін. // З сілай церці, чысціць. Ягор найбольш завіхаўся ля коней, мыў іх, скроб або карміў. Навуменка. Дзяўчынкі да жаўцізны скрэблі падлогу, здымалі павуцінне, праціралі сцены, мылі вокны. Курто.

3. Чысціць, абчышчаць (маладую гародніну, рыбу і пад.). Спроб .. [Яўтух] ножыкам бульбіну ды моўчкі хаваў сваю добрую ўсмешку ў сівых вусах. Бялевіч. Бялявы хлапчук на парозе, як дома, ваюючы з кошкай, скрабе шчупака. Вялюгін.

4. і без дап. Чухаць (якія‑н. часткі цела). [Цымбал] уздыхае, скрабе ў барадзе і, відаць, пра нешта хоча загаварыць. Скрыган. [Жонка:] Што ты там бурчыш пад нос? Скрабеш каля вуха? Купала.

5. перан. Непакоіць, трывожыць, хваляваць (пра думку, пачуццё і пад.). Яго душыў смутак і скрэбла злосць. Чорны. [Бацька:] — Вершы зусім недзіцячыя, а такія, што і старога скрабуць па сэрцы... Таўлай.

6. Дробна, тонка стругаць што‑н.; здрабняць. У зале лёкаі скрэблі васковыя свечкі на дубовыя цагліны падлогі. Дзеці потым, танцуючы, разнясуць усё нагамі. Караткевіч.

•••

На сэрцы (на душы) кошкі скрабуць гл. кошка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скрэ́бці ‘драпаць’, ‘здзіраць, счышчаць’, ‘чысціць, абчышчаць (гародніну, рыбу)’, ‘чухаць’, ‘стругаць’, ‘трывожыць, непакоіць’. (ТСБМ, Касп., Шат., Сл. ПЗБ, Сцяшк., ЛА, 1, 4), скрэбці́ ‘тс’ (ТС), скрабсці́ (Касп., Варл., Шатал., Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрабці́ (Сл. ПЗБ, ЛА, 1, Др.-Падб.), скрэ́сць (Гарэц., Др.-Падб., Ласт., Юрч.), скрэ́сці (Сл. ПЗБ, ЛА, 1), скрэ́бціся ‘чухацца’ (Жд. 1). Укр. скребти́, рус. скрести́, скресть, славен. škrébati, дзеясловы з інш. ступенню чаргавання гл. на скрабаць. Роднасныя літ. skrebéti ‘шумець, шамацець, шастаць’, skrãbalas ‘бразготка’, ãtskrabas ‘рэшткі’, лат. skrabtскрэбці, скабліць, часаць, драпаць’, skrabstîtскрэбці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn), ст.-ісл. skrapa ‘драпаць, выкрэсліваць’, англ. scrapeскрэбці’, лац. scrobis ‘яма’ (гл. Фасмер 3, 656 з літ-рай; Новое в рус. этим., 210). Сной₁ (636) рэканструюе прасл. *skre(b)ti, якое ўзыходзіць да і.-е. *(s)kerb(h)‑ ‘рэзаць, аддзяляць вострым прадметам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрэбці; драпаць, шкрабаць, шкрэбаць (разм.); драіць (спец.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

скрабе́нне гл. скрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрабяну́ць гл. скрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скобли́ть несов. скрэ́бці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заскрэ́бці, -скрабу́, -скрабе́ш, -скрабе́; -скрабём, -скрабяце́, -скрабу́ць; -скро́б, -рэ́бла; -скрабі́; зак.

Пачаць скрэбці.

Заскрэбла мыш пад падлогай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)