скрыпі́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скрыпі́чны скрыпі́чная скрыпі́чнае скрыпі́чныя
Р. скрыпі́чнага скрыпі́чнай
скрыпі́чнае
скрыпі́чнага скрыпі́чных
Д. скрыпі́чнаму скрыпі́чнай скрыпі́чнаму скрыпі́чным
В. скрыпі́чны (неадуш.)
скрыпі́чнага (адуш.)
скрыпі́чную скрыпі́чнае скрыпі́чныя (неадуш.)
скрыпі́чных (адуш.)
Т. скрыпі́чным скрыпі́чнай
скрыпі́чнаю
скрыпі́чным скрыпі́чнымі
М. скрыпі́чным скрыпі́чнай скрыпі́чным скрыпі́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скрыпі́чны муз. скрипи́чный;

с. ключ — скрипи́чный ключ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скрыпі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да скрыпкі. Скрыпічны смычок. Скрыпічныя струны. // Які выконваецца на скрыпцы, напісаны для выканання на скрыпцы. Скрыпічны канцэрт. Скрыпічная саната.

•••

Скрыпічны ключ гл. ключ (у 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скры́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Чатырохструнны смычковы музычны інструмент высокага тэмбру.

Сола на скрыпцы.

Першая скрыпка

1) вядучая скрыпка ў аркестры;

2) пра чалавека, якому належыць галоўная, уплывовая роля ў чым-н.

|| прым. скрыпі́чны, -ая, -ае.

С. клас.

Скрыпічны ключ (спец.) — знак на нотным радку, які ўстанаўлівае вышыню і назву высокага гуку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скрипи́чный муз. скрыпі́чны;

скрипи́чный ключ скрыпі́чны ключ;

скрипи́чный конце́рт скрыпі́чны канцэ́рт.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ключ², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот.

Басовы к.

Скрыпічны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смык, смыка́, мн. -і́, -о́ў, м.

Палачка з напятым удоўж яе пучком конскіх валасоў, дотыкам якой да струн музычнага інструмента ўтвараюць адпаведныя гукі.

Скрыпічны с.

|| прым. смы́кавы, -ая, -ае.

С. волас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ключII муз. ключ, род. ключа́ м.;

скрипи́чный ключ скрыпі́чны ключ;

басо́вый ключ басо́вы ключ.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канцэ́рт, ‑а, М ‑рце, м.

1. Публічнае выкананне інструментальных, вакальных музычных твораў, а таксама харэаграфічных, дэкламацыйных і інш. нумароў па пэўнай праграме. Сімфанічны канцэрт. Канцэрт мастацкай самадзейнасці. Эстрадны канцэрт. □ Крысціна не магла не быць у трывозе за тое, што яе няма вось на гэтым канцэрце, што яна не слухае, як спявае яе малодшая сястра. Кавалёў.

2. Буйны музычны твор для аднаго інструмента ў суправаджэнні аркестра. Канцэрт для фартэп’яна з аркестрам. Скрыпічны канцэрт.

•••

Кашэчы канцэрт — а) пра завыванне катоў; б) пра бязладныя спевы, музыку і інш.

[Фр. concert.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ключ, ‑а, м.

1. Металічная прылада для замыкання і адмыкання замка. Ключ ад кватэры. □ Жанчына дастала аднекуль з сваёй адзежы ключ і адамкнула дзверы. Чорны.

2. Прылада для ўмацавання або адкручвання чаго‑н., для прывядзення ў рух розных механізмаў. Гаечны ключ. Завесці гадзіннік ключом. // Прыстасаванне для нацягвання струн у музычных інструментах.

3. перан. Сродак, магчымасць для разгадкі, разумення каго‑, чаго‑н., для авалодання чым‑н. Марксісцка-ленінскі светапогляд з’яўляецца адзіным ключом для правільнага раскрыцця зместу драматычнага твора. «Беларусь». // Сістэма абазначэння літар, лічбаў і пад., на якой асноўваецца чытанне шыфраваных тэкстаў. Ліў дождок, а Якаўлеў усё даваў мне настаўленні, правяраў, ці добра я запомніў ключ шыфра, ці не забыў яўкі, якой-небудзь дробязі. Анісаў. // Збор адказаў у задачніку, а таксама падрадковыя тлумачэнні да замежнага тэксту.

4. Найбольш важнае ў ваенных адносінах месца, авалоданне якім адкрывае доступ куды‑н., забяспечвае перамогу.

5. Спец. Выключальнік для хуткага замыкання і разрыву ланцуга перадатчыка пры тэлеграфнай і радыётэлеграфнай сувязі.

6. Знак у пачатку нотнага радка, які ўмоўна паказвае на ноту, ад вышыні якой залежыць вышыня і размяшчэнне наступных нот. Скрыпічны ключ. Басовы ключ. // Рытм, кірунак, характэрны для літаратурнага твора ў цэлым. Зусім непрыкметна.. Куляшоў пераводзіць гучанне верша ў новы рытмічны ключ — анапест. Бярозкін. Уся стылістыка.. верша з моцнымі трагедыйнымі матывамі вытрымана ў адным эмацыянальным ключы. Бугаёў.

7. У архітэктуры — верхні клінападобны камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

8. Чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.), якія ляцяць клінам. Гаманлівыя птушак ключы Паляцелі на поўдзень даўно. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)