скры́лік
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
скры́лік |
скры́лікі |
| Р. |
скры́ліка |
скры́лікаў |
| Д. |
скры́ліку |
скры́лікам |
| В. |
скры́лік |
скры́лікі |
| Т. |
скры́лікам |
скры́лікамі |
| М. |
скры́ліку |
скры́ліках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скры́лік м., уменьш. ло́мтик
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скры́лік, ‑а, м.
Памянш. да скрыль; невялікі скрыль чаго‑н. для яды. Стол быў небагаты — тонкія скрылікі каўбасы на талерцы, падсмажаная на маргарыне бульба, крупнік, запраўлены кансервамі. Хадкевіч. Тонкія скрылікі бульбы зляталі з нажа ў гарачы тлушч. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыль, -я́, мн. -і́, -ёў, м.
Адрэзаны значны кавалак чаго-н. (пераважна пра сала, сыр, кавун і пад.).
Скрылі сала.
|| памянш. скры́лік, -а, мн. -і, -аў, м. і скрылёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рамштэ́кс, -у, м.
Адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічыны.
Р. з гарнірам.
|| прым. рамштэ́ксны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрылёк, -лька́ м., уменьш., см. скры́лік
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рамштэ́кс, ‑у, м.
Адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічыны. Рамштэкс з гарнірам.
[Англ. rump-steak — кавалак выразкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрылёк, ‑лька, м.
Тое, што і скрылік. Скрылёк каўбасы. Скрылёк гурка. □ У газеціне быў загорнуты кавалак хлеба, агурок і скрылёк сала. Асіпенка. Хадакі прыселі на лаўцы каля плота, дасталі з торбы хлеб і па скрыльку сала, каб перакусіць з дарогі. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́мтик м., уменьш. лу́стачка, -кі ж., скі́бачка, -кі ж.; скрылёк, -лька́ м., скры́лік, -ка м.; см. ломо́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Скро́йка ‘луста хлеба’ (Байк. і Некр.). Рус. дыял. скрой, скро́я, скро́ек ‘тс’, укр. скро́йка ‘выкрайка’, чэш. skrojek ‘скібка хлеба; скрылік чаго-небудзь’, серб.-харв. скро̑ка ‘адрэзак; сегмент’. Да скроіць < кроіць (гл.) з суф. ‑к(а).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)