скру́так

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скру́так скру́ткі
Р. скру́тка скру́ткаў
Д. скру́тку скру́ткам
В. скру́так скру́ткі
Т. скру́ткам скру́ткамі
М. скру́тку скру́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скру́так, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Прадмет, скручаны трубкай або звіты кольцам.

С. палатна.

С. дроту.

2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у пакунак.

На машыну грузілі скруткі дываноў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́так, -тка м.

1. свёрток;

2. руло́н; (о бумаге — ещё) сви́ток; (о проволоке — ещё) мото́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скру́так, ‑тка, м.

1. Прадмет, згорнуты, скручаны трубкай; рулон. Скрутак сукна. Скрутак ватманскай паперы. □ [Цярэшка] паддаваў на плечы мяхі, насіў доўгія скруткі дываноў. Грахоўскі. Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы. Адамчык. [Паходня] ўявіў Марынку ў яе пакоі, столік, завалены кнігамі, сшыткамі, скруткамі чарцяжоў. Хадкевіч. // Прадмет, звіты, скручаны колцам. Да хаты збочыла з шашы яшчэ адна грузавая машына са скруткамі калючага дроту. Хомчанка. Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў. Якімовіч. Андрэй, узлёгшы на самую высокую яліну, увесь вечар паліў, начапіўшы на доўгую палку, скруткі бяросты. Скрыпка. // перан. Пра тое, што падобна на скрутак (скруткі). Дровы гарэлі кепска. Са шчылін .. выпаўзалі скруткі дыму. Савіцкі.

2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у паперу, тканіну і пад.; пакунак. Мама разгортвае скрутак і ўсё, што ў ім ёсць, раскладвае на паперы. Брыль. // Наогул скручаныя або звязаныя разам прадметы; клунак. На .. [муле] высока сядзіць на нейкіх скрутках і мяшках жанчына. В. Вольскі. З-пад .. [ложкаў] віднеліся дошкі, скруткі вопраткі. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скру́так1 ‘звязка пачэсанага льну, лыка і г. д.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ, Інстр. 3), ‘здор, скручаны рулонам’ (Сл. ПЗБ), скру́ткаскрутак’ (Сл. ПЗБ), скру́ценьскрутак лазовай кары’ (ТС), гіперкарэктнае скрю́тыкскрутак’ (Бяльк.). Да скруціць < круціць з суф. ‑ак; аналагічна ў іншых славянскіх мовах; параўн. укр. скру́ток, скру́тень, рус. скру́так ‘тс’.

Скру́так2 ‘няшчасце’ ў выразе: каб на цябе скрутак (бяроз., КЭС), скрут ‘злом, скон’ (Барад.); параўн. у Янк. БФ.: на скрут галавы ‘небяспечна, бязглузда рабіць што-небудзь’. Да скруціць < круціць (гл.); таксама ўкр. скру́та ‘цяжкае становішча’, рус. дыял. скру́тно ‘цяжка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрутак, сувой, рулон

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сви́ток скру́так, -тка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́хта

скрутак

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бу́хта бу́хты
Р. бу́хты бу́хт
бу́хтаў
Д. бу́хце бу́хтам
В. бу́хту бу́хты
Т. бу́хтай
бу́хтаю
бу́хтамі
М. бу́хце бу́хтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

жмут, -а́, М жмуце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікі скрутак чаго-н.

Ж. дроту.

Ж. вяровак.

|| памянш. жмуто́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серпанці́н, -у, м.

1. Скрутак доўгай вузкай стужкі з каляровай паперы (выкарыстоўваецца на балях, карнавалах і пад.).

2. перан. Звілістая горная дарога.

|| прым. серпанці́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)