Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скру́так, ‑тка, м.
1. Прадмет, згорнуты, скручаны трубкай; рулон. Скрутак сукна. Скрутак ватманскай паперы. □ [Цярэшка] паддаваў на плечы мяхі, насіў доўгія скруткі дываноў.Грахоўскі.Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы.Адамчык.[Паходня] ўявіў Марынку ў яе пакоі, столік, завалены кнігамі, сшыткамі, скруткамі чарцяжоў.Хадкевіч.// Прадмет, звіты, скручаны колцам. Да хаты збочыла з шашы яшчэ адна грузавая машына са скруткамі калючага дроту.Хомчанка.Большы брат згатаваў добры абед, нават два скруткі каўбасы на стол палажыў.Якімовіч.Андрэй, узлёгшы на самую высокую яліну, увесь вечар паліў, начапіўшы на доўгую палку, скруткі бяросты.Скрыпка.//перан. Пра тое, што падобна на скрутак (скруткі). Дровы гарэлі кепска. Са шчылін .. выпаўзалі скруткі дыму.Савіцкі.
2. Прадмет або некалькі прадметаў, загорнутых у паперу, тканіну і пад.; пакунак. Мама разгортвае скрутак і ўсё, што ў ім ёсць, раскладвае на паперы.Брыль.// Наогул скручаныя або звязаныя разам прадметы; клунак. На .. [муле] высока сядзіць на нейкіх скрутках і мяшках жанчына.В. Вольскі.З-пад .. [ложкаў] віднеліся дошкі, скруткі вопраткі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скру́такм Rólle f -, -n; Tüte f -, -n (пакет);
скру́так папе́ры Papíerrolle f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Скру́так1 ‘звязка пачэсанага льну, лыка і г. д.’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Шатал., Сл. ПЗБ, Інстр. 3), ‘здор, скручаны рулонам’ (Сл. ПЗБ), скру́тка ‘скрутак’ (Сл. ПЗБ), скру́цень ‘скрутак лазовай кары’ (ТС), гіперкарэктнае скрю́тык ‘скрутак’ (Бяльк.). Да скруціць < круціць з суф. ‑ак; аналагічна ў іншых славянскіх мовах; параўн. укр.скру́ток, скру́тень, рус.скру́так ‘тс’.
Скру́так2 ‘няшчасце’ ў выразе: каб на цябе скрутак (бяроз., КЭС), скрут ‘злом, скон’ (Барад.); параўн. у Янк. БФ.: на скрут галавы ‘небяспечна, бязглузда рабіць што-небудзь’. Да скруціць < круціць (гл.); таксама ўкр.скру́та ‘цяжкае становішча’, рус.дыял.скру́тно ‘цяжка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
скрутак, сувой, рулон
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
сви́токскру́так, -тка м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)