скра́баць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Скрабучы, драпаючы чым-н., рабіць шум.

У запечку скрабае мыш.

|| наз. скра́банне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скраба́ць

скрабаць каго-небудзь, што-небудзь і без прамога дапаўнення (па чым-небудзь, за што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скраба́ю скраба́ем
2-я ас. скраба́еш скраба́еце
3-я ас. скраба́е скраба́юць
Прошлы час
м. скраба́ў скраба́лі
ж. скраба́ла
н. скраба́ла
Загадны лад
2-я ас. скраба́й скраба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скраба́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скра́баць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скра́баю скра́баем
2-я ас. скра́баеш скра́баеце
3-я ас. скра́бае скра́баюць
Прошлы час
м. скра́баў скра́балі
ж. скра́бала
н. скра́бала
Загадны лад
2-я ас. скра́бай скра́байце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скра́баючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скра́баць несов., разг. цара́пать, скрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Рабіць шум, скрабучы, драпаючы чым‑н. Скрабаюць мышы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скра́баць ‘рабіць шум, скрабучы, драпаючы што-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Бяльк., Варл.), скро́баць ‘скрэбці, шаркаць нагамі’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр.), гіперкарэктнае скрёбыцьскрабаць, шкрабаць’ (Бяльк.). Рус. скроба́ть ‘скрэбці’, укр. скроба́ти, шкроба́ти, польск. skrobać, в.-луж. škrabać, н.-луж. škrabaś, чэш. škrábati, славац. škrabať, славен. škrábati. Роднасныя літ. skrabéti ‘шамацець’, лат. skrabêt ‘скрасці’, с.-н.-ням. schrapen (*skrapôn) і г. д. (гл. Фасмер 3, 658; Махэк₂, 613). Іншая ступень чаргавання ў скрэбці (гл.). Сной₁ (636) узнаўляе прасл. *skrabati, якое лічыць новаўтварэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скрэ́баць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Тое, што і скрабаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скра́банне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. скрабаць, а таксама гукі гэтага дзеяння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрэ́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і скра́баць. Затое круглагаловы заядла скрэбаў лыжкай, аж звінела пасудзіна. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашкалёпак ’асколак’ (Касп.). Гл. аскалёпак, параўн. варыянты з ск/шк: скура/шкура, скабы/шкабы, скурат/шкурат, скрабаць/шкрабаць і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)