склада́на

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
склада́на склада́ней -

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

склада́на нареч. сло́жно, мудрёно, мудрено́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сло́жно нареч. склада́на; (трудно) ця́жка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

...ана,

Другая частка складана-скарочаных слоў, якая сама з’яўляецца скарачэннем слоў: аддзел народнай асветы, напрыклад: райана, гарана, аблана.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́трасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. хітры.

2. Учынкі, паводзіны, разлічаныя на ўвядзенне каго-н. у зман.

Разгадаць чыю-н. х.

3. Спрытнасць, выкрутлівасць.

Не ўменнем, дык хітрасцю.

4. Аб чым-н., што зроблена мудрагеліста, складана, з загадкай.

Замок з хітрасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́нсар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, арганізацыя, фірма, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні якога-н. мерапрыемства (звычайна з мэтай рэкламы), а таксама могуць з’яўляцца паручальнікам або арганізатарам чаго-н.; фундатар.

Знайсці спонсараў для маладой футбольнай каманды было складана.

|| прым. спо́нсарскі, -ая, -ае.

Спонсарская дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мудрено́

1. нареч. дзі́ўна; незразуме́ла; хі́тра; мудраге́ліста; разг. мудро́на; склада́на;

мудрено́ напи́сано дзі́ўна (незразуме́ла, хі́тра, мудраге́ліста, мудро́на, склада́на) напі́сана; см. мудрёный;

2. безл., в знач. сказ. ця́жка;

мудрено́ всем угоди́ть ця́жка ўсім дагадзі́ць;

не мудрено́ не ця́жка, не дзі́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Во́дліж ’адліга’ (Жд., 1). Укр. ві́дліж ’тс’. Ад адліг‑ (гл. адліга) пры дапамозе суф. ‑jь, відавочна, не без уплыву польск. odwilż ’тс’. Рудніцкі (1, 415), наадварот, для ўкр. відліж мяркуе паходжанне з польск. odwilż і ўплыў відлига, што больш складана і патрабуе яшчэ метатэзу л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напластава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. напластаваць.

2. Асадкавыя ўтварэнні ў горных пародах у выглядзе пластоў. Напластаванні зямной кары. Напластаванні пяскоў.

3. перан. Якая‑н. асаблівасць у культуры, свядомасці, характары больш позняга альбо чужога паходжання; наслаенне. Класавыя напластаванні. Напластаванні вякоў. □ Складана пераплятаюцца .. [у краінах Махрыба] напластаванні культур Фінікіі, антычнай Еўропы і мусульманскага Усходу з дасягненнямі сучаснай цывілізацыі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Казлабаро́д ’расліна Tragopogon’, звычайна T. pratensis (ТСБМ). Калька рус. козлобородник ’тс’, якое з лац. Tragopogon < грэч. τράγος πώγων ’казліная барада’. Аналагічныя калькі і ў іншых мовах: польск. kozia broda, чэш. kozibrada, серб.-харв. ко̏зја бра́да, ёсць і ў іншых слав. мовах; ням. Wiesen‑Bocksbart, літ. ožkabar̃zdis і інш. Дзіўна, што добра вядомая расліна са шматлікімі ў розных мовах народнымі назвамі тым не менш называецца калькаваным тэрмінам. Махэк (Jména rostl., 235) звяртае на звычайнасць kozi ў назвах раслін і, што гэта магчыма, сведчыць аб незалежным ад навуковага паходжанні слав. тэрмінаў. Меркаваць аб гэтым цяжка; не выключана нават, што некаторыя з слав. лексем (казялок і пад.) для Tragopogon утвораны пад уплывам калькі. Магчыма таксама, што падобныя назвы існавалі спрадвеку, а навуковая толькі «сканцэнтравала» фонд дэрыватаў ад kaza і kozьlь. Не выключана, што працэс намінацыі праходзіў больш складана і сваю ролю адыгралі форма лісця, пладоў, колер кветак, наяўнасць млечнага соку, уплыў назваў іншых раслін у межах народнай класіфікацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)