скепты́чны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
скепты́чны |
скепты́чная |
скепты́чнае |
скепты́чныя |
| Р. |
скепты́чнага |
скепты́чнай скепты́чнае |
скепты́чнага |
скепты́чных |
| Д. |
скепты́чнаму |
скепты́чнай |
скепты́чнаму |
скепты́чным |
| В. |
скепты́чны (неадуш.) скепты́чнага (адуш.) |
скепты́чную |
скепты́чнае |
скепты́чныя (неадуш.) скепты́чных (адуш.) |
| Т. |
скепты́чным |
скепты́чнай скепты́чнаю |
скепты́чным |
скепты́чнымі |
| М. |
скепты́чным |
скепты́чнай |
скепты́чным |
скепты́чных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
скепты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да скептыцызму (у 1 знач.). Скептычная філасофія.
2. Схільны да скептыцызму (у 2 знач.). — У ружовым канверце — значыць, любіць, — суцяшае мяне Аня Славіна. — Не было пад рукою іншага, — смяецца скептычная Насця Дзятлава. Васілевіч. // Які выказвае, выяўляе скептыцызм. Скептычны тон. □ Праўда, кволы ты надта, хто цябе возьме, — акінуў .. [Апанас] скептычным позіркам Лёню. Нядзведскі. Аптэкар Плакс, хоць і цёмна было, але зрабіў на твары сваім бязмежна скептычную міну. Зарэцкі. // Прасякнуты скептыцызмам, поўны скептыцызму. Скептычныя адносіны да людзей. □ На самай справе, карціна «Мяцежнікі» атрымалася змрочная, глыбока скептычная. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)