«скептычная школа»

т. 14, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

скепты́чны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скепты́чны скепты́чная скепты́чнае скепты́чныя
Р. скепты́чнага скепты́чнай
скепты́чнае
скепты́чнага скепты́чных
Д. скепты́чнаму скепты́чнай скепты́чнаму скепты́чным
В. скепты́чны (неадуш.)
скепты́чнага (адуш.)
скепты́чную скепты́чнае скепты́чныя (неадуш.)
скепты́чных (адуш.)
Т. скепты́чным скепты́чнай
скепты́чнаю
скепты́чным скепты́чнымі
М. скепты́чным скепты́чнай скепты́чным скепты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скепты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да скептыцызму (у 1 знач.). Скептычная філасофія.

2. Схільны да скептыцызму (у 2 знач.). — У ружовым канверце — значыць, любіць, — суцяшае мяне Аня Славіна. — Не было пад рукою іншага, — смяецца скептычная Насця Дзятлава. Васілевіч. // Які выказвае, выяўляе скептыцызм. Скептычны тон. □ Праўда, кволы ты надта, хто цябе возьме, — акінуў .. [Апанас] скептычным позіркам Лёню. Нядзведскі. Аптэкар Плакс, хоць і цёмна было, але зрабіў на твары сваім бязмежна скептычную міну. Зарэцкі. // Прасякнуты скептыцызмам, поўны скептыцызму. Скептычныя адносіны да людзей. □ На самай справе, карціна «Мяцежнікі» атрымалася змрочная, глыбока скептычная. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«КІ́НУЎ РЫ́НУЎ ПАЎСТА́ННЕ»,

«Кінуўшы-рынуўшы паўстанне», «Віншаванне Савасцея», «Віншаванне бондара Савасцея», бел. ананімны верш 1830-х г. Упершыню апубл. ў час. «Иллюстрация» (1848, т. 7). Паводле Я.​Карскага, больш ранні запіс твора занатаваны ў зборах В.​Бадзянскага. Пазней фіксаваўся збіральнікамі фальклору М.​Дзмітрыевым, П.​Шэйнам, М.​Федароўскім (апубл. скарочана ў кн. «Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя», 1971, у каментарыях памылкова аднесены да паўстання 1863—64), І.​Луцкевічам (запісаны ў в. Ухвішча Лепельскага пав. ў 1903). У жанравых адносінах верш — спалучэнне імяніннага віншавання і гутаркі. Выяўляе адносіны бел. сялян да паўстання 1830—31: скептычная ацэнка кіраўніцтва кансерватыўнай шляхты, класавыя інтарэсы якой былі далёкія ад надзённых патрэб прыгонных («Бо гэтак у нашай Польшчы: усякі хацеў быць большы»), расчараванне паўстанца-мужыка пасля паражэння («Польшчы не адбілі, народ паглумілі, а бяды па вушы нарабілі»). Гэтыя пачуцці прыводзілі героя да вернападданніцкіх, царысцкіх ілюзій («Бадай ці не лепей судару служыць»).

І.​У.​Саламевіч.

т. 8, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)