ске́птык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Прыхільнік скептыцызму (у 1 знач.).

2. Чалавек, які ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца з недаверам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ске́птык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ске́птык ске́птыкі
Р. ске́птыка ске́птыкаў
Д. ске́птыку ске́птыкам
В. ске́птыка ске́птыкаў
Т. ске́птыкам ске́птыкамі
М. ске́птыку ске́птыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ске́птык м. ске́птик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ске́птык, ‑а. м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік скептыцызму (у 1 знач.). Антычныя скептыкі.

2. Той, хто ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца недаверліва. Міхал Баўдзей па натуры быў скептык, да ўсяго новага ставіўся недаверліва. Колас. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і няверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі. Даверлівы — зусім не скептык — Усяму я веру, усё цаню... Таўбін.

[Грэч. skeptikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ске́птик ске́птык, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

малавер, скептык, песіміст; ныцік (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)