ска́рбнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ска́рбнік ска́рбнікі
Р. ска́рбніка ска́рбнікаў
Д. ска́рбніку ска́рбнікам
В. ска́рбніка ска́рбнікаў
Т. ска́рбнікам ска́рбнікамі
М. ска́рбніку ска́рбніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ска́рбнік м., ист. казначе́й, ска́рбник, ска́рбничий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́рбнік, ‑а, м.

1. У Старажытнай Русі — хавальнік дзяржаўнага скарбу. // Уст. Манах, які загадваў гаспадаркай у мужчынскім манастыры. [Ёган:] Грошы, Што я даваў на скупку вэксалёў, Вы аддасце ў кляштар скарбніку. Клімковіч. // Наогул пра асобу, якая загадвае якімі‑н. дзяржаўнымі або грамадскімі каштоўнасцямі. Андрэя абралі скарбнікам — збіраць і насіць камітэцкую казну. Пестрак. Два парабкі.. сядзелі ў пастарунку заарыштаванымі за падазрэнне ў нападзенні на скарбніка, які вёз грошы ў дывізійную касу. Чарот.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — кіраўнік казначэйства. Насваволілі .. [гусары] вышэй меры. П’яныя намагаліся патрабаваць сатысфакцыю ў губернскага скарбніка. Караткевіч.

[Польск. skarbnik.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ска́рбнік ‘захавальнік або распарадчык скарбу, казны’ (Гарэц., Байк. і Некр.), ‘прызначаная асоба для збору і захавання фінансавых сродкаў’ (Ласт.), ‘кладаўшчык’ (Барад.). З польск. skarbnik < skarb ‘скарб’; гл. Кюнэ, Poln., 96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ска́рбник ист. ска́рбнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

казначе́й казначэ́й, -чэ́я м., ска́рбнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ска́рбничий

1. прил. ска́рбніцкі;

2. сущ. ска́рбнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касір; казначэй, скарбнік (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)