скараспе́лы
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
скараспе́лы |
скараспе́лая |
скараспе́лае |
скараспе́лыя |
| Р. |
скараспе́лага |
скараспе́лай скараспе́лае |
скараспе́лага |
скараспе́лых |
| Д. |
скараспе́ламу |
скараспе́лай |
скараспе́ламу |
скараспе́лым |
| В. |
скараспе́лы (неадуш.) скараспе́лага (адуш.) |
скараспе́лую |
скараспе́лае |
скараспе́лыя (неадуш.) скараспе́лых (адуш.) |
| Т. |
скараспе́лым |
скараспе́лай скараспе́лаю |
скараспе́лым |
скараспе́лымі |
| М. |
скараспе́лым |
скараспе́лай |
скараспе́лым |
скараспе́лых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скараспе́лы, -ая, -ае.
1. Які хутка і рана паспявае.
Скараспелая бульба.
2. перан. Надта паспешна зроблены, недастаткова падрыхтаваны, прадуманы (разм.).
Скараспелыя рашэнні.
|| наз. скараспе́ласць, -і, ж. (да 1 знач., спец., і да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скараспе́лы прям., перен. скороспе́лый;
~лая бу́льба — скороспе́лый карто́фель;
с. вы́вад — скороспе́лый вы́вод
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скараспе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які хутка дасягае спеласці (пра расліны, плады, сельскагаспадарчую жывёлу). Скараспелая парода жывёлы. □ Вясковыя бабы ўжо спрабавалі мацаць на гародах скараспелую бульбу. Чыгрынаў. Побач з нашымі мясцовымі пародамі — дубам, сасной, ялінай, скараспелай асінай — лістоўніца павінна заняць ганаровае месца. Мяжэвіч. // Які мае адносіны да развядзення хутка паспяваючых парод, сартоў. Скараспелая мясная жывёлагадоўля.
2. перан. Разм., часцей іран. Які рана і без належнай падрыхтоўкі выступіў на якой‑н. ніве дзейнасці. Скараспелы паэт.
3. перан. Разм. Занадта хутка зроблены, атрыманы; паспешны, неабдуманы. І. Замоцін не прызнаваў скараспелых метадалагічных і тэарэтычных канцэпцый. Мушынскі. Памятай: нішто так не губіць чалавека, як скараспелая слава! Шашкоў. Пасля гаворкі з Паўлам Квітуном Міхаль цвёрда надумаў ажаніцца з Любай, але ўжо назаўтра рашэнне гэтае здалося яму вельмі скараспелым. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скороспе́лый прям., перен. скараспе́лы;
скороспе́лый вы́вод скараспе́лы вы́вад.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скараспе́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (разм.).
Скараспелы плод, агародніна.
Бульба-с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скараспе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Скараспелы плод, а таксама расліна, якая дае такія плады. Яблыня-скараспелка. □ Хоць лета выдалася сухаватае, але бульба расла добра, і ўжо нешта ў канцы ліпеня была гатова скараспелка. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Скароздра, скоро́здра ‘скараспелы плод’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. скоро́здра ‘скараспелка’, скоро́здря ‘ранні авёс’. Складанае слова, утворанае ад ско́ра ‘хутка’ ці ско́ры ‘хуткі, ранні’ і зрадзі́ць ‘урадзіць’ (Жд. 1) з перастаноўкай зычных, параўн. зрадлі́вы ‘ўраджайны’. Іншы варыянт — ад *zьrěti ‘спець’ (гл. ЕСУМ, 5, 282) — дапускае ўстаўное ‑д‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)