скана́нне, -я, н.
Канец жыцця, смерць.
◊
Да сканання — да апошняга ўздыху.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скана́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
скана́нне |
| Р. |
скана́ння |
| Д. |
скана́нню |
| В. |
скана́нне |
| Т. |
скана́ннем |
| М. |
скана́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скана́нне ср. кончи́на ж., смерть ж.; см. скана́ць;
◊ да ~ння — до после́днего вздо́ха
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скана́нне, ‑я, н.
1. Смерць. Сказалі хлопцы так перад скананнем: «Не расстаёмся, не!» Пысін. Скананне скорае пужае.. [бабулю]. Бядуля.
2. перан. Канец. Восень нарадзіла ясноту хоць перад скананнем дня. Чорны.
•••
Да сканання — тое, што і да (самага) скону.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скон, -у, м.
Тое, што і скананне.
◊
Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) (разм.) — да (самай) смерці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пако́н ’канец, скананне’ (Нас., Бяльк.), ’пачатак (іспакон)’ (Нас.). Ст.-рус. поконъ ’пачатак’. Да кон 3, канаць (гл.). Сюды ж пако́нішча ’могілкі’ (Бяльк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кончи́на ж., высок. смерць, род. сме́рці ж., скана́нне, -ння ср., скон, род. ско́ну м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скон, ‑у, м.
Тое, што і скананне. Адна птушка страпянулася, пачала біцца, відаць, была недастрэленая, і паспрабавала ўзляцець перад скопам. Лужанін. Нечувана ж нідзе, каб праваслаўнага чалавека ў час яго скону спавядаў ксёндз. Сабаленка. // Апошні момант чаго‑н., што адбываецца ў часе. І вось ужо чэрвень на сконе, а адпачынку не відаць. Лобан. Сцямнела неяк адразу, толькі там, дзе на сконе дня было паказалася сонца, дрыжаў акравак барвовага неба. Пташнікаў.
•••
Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) — да (самай) смерці, да апошніх дзён жыцця. Думалася Платону, што так ужо і будзе. Да самага скону. Ракітны. [Лаўрэн] да скону будзе несці .. [сваё каханне] чыстым і запаветным. Вітка. Стаў родным і будзе да скону гадоў мне І воблік яе [Вільні] незабыўны і колер. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смерць, гібель, пагібель, згуба, загуба, страта, скон, скананне, кананне, згіненне, звод; халэмус, каюк, капут (разм.); здыхата (разм. зняваж.); загібель, загін, гамон, кадук (абл.), упадкі (абл., мн.); магіла, канец, канцы, капец, капцы, плаха, пятля, труба (перан.) □ вечны сон, расстанне са светам
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)