скалана́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скалана́ю скалана́ем
2-я ас. скалана́еш скалана́еце
3-я ас. скалана́е скалана́юць
Прошлы час
м. скалана́ў скалана́лі
ж. скалана́ла
н. скалана́ла
Загадны лад
2-я ас. скалана́й скалана́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час скалана́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скалана́ць несов.

1. встря́хивать;

2. (о судорожном движении) передёргивать; коро́бить;

3. (жидкость) взба́лтывать;

4. перен. си́льно волнова́ть; потряса́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скалануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скалану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Прымусіць здрыгануцца, страсянуцца.

С. грушу.

Вецер скалануў дзверы.

Машыну скаланула на калдобіне (безас.).

2. што. Перамяшаць часцінкі вадкасці, страсянуўшы пасудзіну.

С. квас.

3. безас., каго-што. Перакрывіць, перасмыкнуць (пра сутаргавы рух).

Ад холаду яго скаланула.

4. перан., каго-што. Ахапіць, авалодаць (пра пачуцці, думкі); моцна ўзрушыць, усхваляваць.

Жаль скалануў сэрца маці.

5. перан., каго (што). Вымусіць каго-н. аддаць што-н. (разм.).

Калі скаланём, дык аддасць.

|| незак. скалана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалана́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скалануцца.

2. Зал. да скаланаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

передёргивать несов.

1. (дёргая, перетаскивать) пераця́гваць; (рывком перемещать, перетаскивать) пераця́гваць (цераз каго-небудзь, што-небудзь);

2. (о судорожном движении) безл. крыві́ць; перасмыка́ць, перасмы́кваць; ку́рчыць; калаці́ць; скалана́ць;

его́ передёргивает от отвраще́ния яго́ кало́ціць ад агі́ды;

3. карт. круці́ць, махлява́ць; (подтасовывать) падтасо́ўваць; падме́ньваць;

4. перен. (искажать) перакру́чваць; падтасо́ўваць;

передёргивать фа́кты перакру́чваць (падтасо́ўваць) фа́кты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)