Скаваро́дка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Скаваро́дка
Р. Скаваро́дкі
Д. Скаваро́дцы
В. Скаваро́дку
Т. Скаваро́дкай
Скаваро́дкаю
М. Скаваро́дцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скаваро́дка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. скаваро́дка скаваро́дкі
Р. скаваро́дкі скаваро́дак
Д. скаваро́дцы скаваро́дкам
В. скаваро́дку скаваро́дкі
Т. скаваро́дкай
скаваро́дкаю
скаваро́дкамі
М. скаваро́дцы скаваро́дках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скаваро́дка ж. сковоро́дка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаваро́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Разм. Тое, што і скаварада; невялікая скаварада. Маша, усміхнуўшыся, клапатліва падсунула бліжэй да.. [мужа] скавародку са смажаным салам. Шамякін. З кашы.. [бабка] рабіла піражкі і падсмажвала іх на скавародцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скаварада́, -ы́, ДМ -радзе́, мн. скаваро́ды і (з ліч. 2, 3, 4) скаварады́, -ро́д, ж. і (разм.) скаваро́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Тое, што і патэльня.

|| прым. скаваро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Скаваро́дка ‘званец вялікі, Rhinanthus major L.’ (Касп.), ‘званец летні, Rhinthus aestivalis L.’ (Кіс.), скаваро́дкі ‘званец вялікі’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Да скаварада (гл.); назва па знешнім выглядзе — плоская раскрытая чашачка і выступаючы двугубы вяночак; гл. Нейштадт, Определитель, 502 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сковоро́дка разг. патэ́льня, -ні ж.; скаваро́дка, -кі ж.; см. сковорода́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)