Се́ўкі ‘рэдкі (пра матэрыял)’, се́ўко ‘рэдка вытканае палатно’ (шчуч., Нар. лекс.; навагр., З нар. сл.). Да сеяць (гл.) з суф. ‑к‑; семантычная матывацыя ‘тое, праз што сеюць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засе́вак, -се́ўку, мн. -се́ўкі, -се́ўкаў, м.

Колькасць засеянай зямлі.

|| прым. засе́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́вак, -се́ўка, мн. -се́ўкі, -се́вак, м.

1. Лапік на ніве, які застаўся незасеяным.

2. толькі мн. Рэшткі ад прасявання; высеўкі.

Змесці ў кучу абсеўкі.

3. мн., перан. Пра што-н. непаўнавартаснае.

Мы ж табе не абсеўкі якія.

|| прым. абсе́ўкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сяўкі́ ’насенны матэрыял, малой колькасцю якога можна шмат засеяць’ (ашм., Стан.). Да сеяць, параўн. сеўкі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)