се́ткавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. се́ткавы се́ткавая се́ткавае се́ткавыя
Р. се́ткавага се́ткавай
се́ткавае
се́ткавага се́ткавых
Д. се́ткаваму се́ткавай се́ткаваму се́ткавым
В. се́ткавы (неадуш.)
се́ткавага (адуш.)
се́ткавую се́ткавае се́ткавыя (неадуш.)
се́ткавых (адуш.)
Т. се́ткавым се́ткавай
се́ткаваю
се́ткавым се́ткавымі
М. се́ткавым се́ткавай се́ткавым се́ткавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

се́ткавы сетево́й, сетно́й, се́тный;

~вая пра́жа — сетева́я (сетна́я, се́тная) пря́жа

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́ткавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сеткі (у 1, 2 знач.). Сеткавая пража. Сеткавае пляценне. Сеткавае палатно. // Які з’яўляецца сеткай; складаецца з сетак. Сеткавыя прылады лоўлі. // Які робіцца пры дапамозе сеткі (сетак). Сеткавая лоўля. Сеткавы промысел.

2. Які мае адносіны да электрычнай сеткі. Сеткавы рубільнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Прыстасаванне з перакрыжаваных нітак, дроту, вяровак і пад. рознага прызначэння.

Плесці сетку на рыбу.

Валейбольная с.

С. пчаляра.

2. Сумка для нашэння прадуктаў, дробных рэчаў і пад., сплеценая з нітак, вяровак, шнуркоў і пад.

Злажыць у сетку яблыкі.

3. адз.; чаго або якая. Сукупнасць размешчаных дзе-н. і звязаных адзінай сістэмай устаноў, прадпрыемстваў, дарог, ліній сувязі і пад.

С. дамоў адпачынку.

С. бальніц.

Гандлёвая с.

4. Разлінееная, звычайна ў клетку, паверхня.

Градусная с.

Геаграфічная с. (лініі, якія абазначаюць даўготы і шыроты).

5. Расклад, схема, шкала (спец.).

Тарыфная с.

|| памянш. се́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. се́тачны, -ая, -ае (да 1, 2 і 5 знач.) і се́ткавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сетьево́й се́ткавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сетно́й и се́тный се́ткавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сетево́й в разн. знач. се́ткавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пяхце́ль (piachciél) ’сеткавы мяшок для сена карміць каня ў дарозе’ (Варл.), піхце́ль ’вяровачны мяшок для сена’ (Нік. Очерки; Касп.), пі́хцель ’кашэль для носкі сена’ (мядз., Жд.), ’кашэль з бяросты для харчу ў дарозе’ (Нік. Очерки). Відаць, да наступнага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нярэ́шка ’прылада для лоўлі рыбы’: Пак лʼешчы нʼерэсцʼацца, стаўлʼайуц’ нʼерэшкі (Куч.), нярэжка ’рыбалоўная снасць (сеткавы мяшок, прымацаваны да двух шастоў), лавілі там, дзе нераставала рыба’ (Помнікі гіст. і культ. Беларусі, 1974, 4, 55). Відаць, з ⁺нерест‑ка з ад’ідэацыяй да мярэжка, мярэжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вузмук ’шост, да якога прымацаваны сеткавы мяшок у рыбалоўнай прыладзе («паплаў»)’ (рэч., калінк., Браім). Аддзеяслоўнае ўтварэнне са значэннем прылады дзеяння; зыходнымі прыставачнымі дзеясловамі могуць быць *уз‑мы́каць або *вы‑смыка́ць ’вырываць, выхопліваць’; гл. мы́каць, смы́каць, семантыка якіх паказвае прызначэнне дэталі (параўн. «вузмукі маглі свабодна рухацца па вертыкалі ўздоўж жорасцей», г. зн. пры дапамозе іх лёгка можна выхапіць сетку з вады), фанетыка характэрна для гаворак поўдня Беларусі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)