се́рыя, -і, мн. -і, -рый, ж.

1. Шэраг якіх-н. аднародных прадметаў, якія маюць агульную прымету, аб’яднаны агульным прызначэннем, складаюць адну групу.

С. артыкулаў.

С. станкоў.

С. вопытаў.

2. Разрад, катэгорыя каштоўных папер, дакументаў.

С. і нумар пашпарта.

3. Адна з частак вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна.

Кінафільм у чатырох серыях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Се́рыя

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны множналікавы, ад’ектыўнае скланенне

мн.
-
Н. Се́рыя
Р. Се́рых
Д. Се́рым
В. Се́рыя
Т. Се́рымі
М. Се́рых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. се́рыя се́рыі
Р. се́рыі се́рый
Д. се́рыі се́рыям
В. се́рыю се́рыі
Т. се́рыяй
се́рыяю
се́рыямі
М. се́рыі се́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́рыя ж., в разн. знач. се́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́рыя, ‑і, ж.

1. Шэраг аднародных прадметаў, якія маюць якую‑н. агульную прымету. Серыя станкоў. □ Раман «Зямля» з’явіўся пачаткам выдатнай серыі аповесцей і раманаў з жыцця беларускага народа. Адамовіч. // Паслядоўны рад якіх‑н. дзеянняў, падзей і пад. Серыя доследаў. Серыя гімнастычных практыкаванняў. Серыя выбухаў.

2. Шэраг вырабаў, машын, дэталей, зробленых па аднаму ўзору. Паравоз серыі ФД.

3. Частка вялікага кінафільма, якая дэманструецца самастойна на працягу цэлага сеанса. Кінафільм у дзвюх серыях.

4. Разрад, катэгорыя цэнных папер (грашовых знакаў, аблігацый ці дакументаў), якія абазначаюцца лічбамі або літарамі. Нумар і серыя бюлетэня. □ Дваццаць пяць тысяч! Я гляджу... нумар, серыя так і плывуць у мяне ў вачах. Рамановіч.

[Фр. série ад лац. séries.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́мікс-се́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ко́мікс-се́рыя ко́мікс-се́рыі
Р. ко́мікс-се́рыі ко́мікс-се́рый
Д. ко́мікс-се́рыі ко́мікс-се́рыям
В. ко́мікс-се́рыю ко́мікс-се́рыі
Т. ко́мікс-се́рыяй
ко́мікс-се́рыяю
ко́мікс-се́рыямі
М. ко́мікс-се́рыі ко́мікс-се́рыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́рия се́рыя, -рыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ле́йка², -і, ДМ ле́йцы, мн. -і, ле́ек, ж.

Серыя фотаапаратаў, бінокляў і інш., якія выпускаюцца аднайменнай кампаніяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́мікс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікая кніжка з малюнкамі або серыя малюнкаў з тэкстам лёгкага, звычайна прыгодніцкага зместу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́унд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. У боксе: прамежак часу, на працягу якога адбываецца адна схватка бою.

2. перан. Цыкл, серыя якіх-н. дзеянняў.

Закончыўся першы р. перагавораў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)