серадо́льшы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. серадо́льшы серадо́льшая серадо́льшае серадо́льшыя
Р. серадо́льшага серадо́льшай
серадо́льшае
серадо́льшага серадо́льшых
Д. серадо́льшаму серадо́льшай серадо́льшаму серадо́льшым
В. серадо́льшы (неадуш.)
серадо́льшага (адуш.)
серадо́льшую серадо́льшае серадо́льшыя (неадуш.)
серадо́льшых (адуш.)
Т. серадо́льшым серадо́льшай
серадо́льшаю
серадо́льшым серадо́льшымі
М. серадо́льшым серадо́льшай серадо́льшым серадо́льшых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

серадо́льшы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Сярэдні (сын, дачка, дзіця) у сям’і па ўзросту. [Маціхвейчык:] — Цяпер у мяне ў хаце толькі серадольшая дачка асталася. Вітка. Горка плакала яна, Але быў яшчэ Онан — Сын Іуды серадольшы, Ён за Іра быў не горшы. Крапіва. Пражываў.. [стары] зіму і лета на печы ў свайго серадольшага сына — калгаснага аб’ездчыка. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серадо́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод братоў і сясцёр’ (ТСБМ, Чач., Байк. і Некр., Сцяшк., Ян., Скарбы, Янк. 1; гродз., лях., гарад., калінк., Сл. ПЗБ, Тур., ЛА, 3), ‘старэйшы з сярэдніх па гадах дзяцей’ (Нас.), сераду́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод дзяцей’ (Шат.), серэдо́льшы (sieredólszy) ‘сярэдні (палец)’ (Пятк. 2). Параўн. укр. середу́льший ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ш‑ ад прым. серадольны, серадольні ‘сярэдні (сын або дачка)’ (Нас., Сцяшк., Нар. Гом.), які ад сярэдні або ад асновы серад‑ праз прамежкавую ступень назоўніка з суф. ‑olʼa, ‑ulʼa, параўн. сераду́ля ‘мянушка каровы, якая нарадзілася ў сераду’ (лаг., Сл. ПЗБ); аб суф. гл. Слаўскі, SP, 1, 109–110. Суф. ‑ш‑, паводле Карскага (2–3, 43), па паходжанні з’яўляецца суфіксам параўнальнай ступені прыметніка, што адзначала Насовічам. Сам Карскі (2–3, 89) са знакам пытання ўзнаўляе першасную форму сераддольшы (< *середьдольший), што можа быць звязана з до́ля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селядо́ршы ‘сярэдні (брат або сястра)’ (Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., Кольб., Сержп., Тур.; маст., дзятл., чэрв., шчуч., лід., Сл. ПЗБ), салядо́ршы ‘тс’ (Сл. ПЗБ). З серадольшы (гл.) у выніку метатэзы л і р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2–3, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)