серадо́льшы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
серадо́льшы |
серадо́льшая |
серадо́льшае |
серадо́льшыя |
| Р. |
серадо́льшага |
серадо́льшай серадо́льшае |
серадо́льшага |
серадо́льшых |
| Д. |
серадо́льшаму |
серадо́льшай |
серадо́льшаму |
серадо́льшым |
| В. |
серадо́льшы (неадуш.) серадо́льшага (адуш.) |
серадо́льшую |
серадо́льшае |
серадо́льшыя (неадуш.) серадо́льшых (адуш.) |
| Т. |
серадо́льшым |
серадо́льшай серадо́льшаю |
серадо́льшым |
серадо́льшымі |
| М. |
серадо́льшым |
серадо́льшай |
серадо́льшым |
серадо́льшых |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
серадо́льшы, ‑ая, ‑ае.
Абл. Сярэдні (сын, дачка, дзіця) у сям’і па ўзросту. [Маціхвейчык:] — Цяпер у мяне ў хаце толькі серадольшая дачка асталася. Вітка. Горка плакала яна, Але быў яшчэ Онан — Сын Іуды серадольшы, Ён за Іра быў не горшы. Крапіва. Пражываў.. [стары] зіму і лета на печы ў свайго серадольшага сына — калгаснага аб’ездчыка. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Серадо́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод братоў і сясцёр’ (ТСБМ, Чач., Байк. і Некр., Сцяшк., Ян., Скарбы, Янк. 1; гродз., лях., гарад., калінк., Сл. ПЗБ, Тур., ЛА, 3), ‘старэйшы з сярэдніх па гадах дзяцей’ (Нас.), сераду́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод дзяцей’ (Шат.), серэдо́льшы (sieredólszy) ‘сярэдні (палец)’ (Пятк. 2). Параўн. укр. середу́льший ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ш‑ ад прым. серадольны, серадольні ‘сярэдні (сын або дачка)’ (Нас., Сцяшк., Нар. Гом.), які ад сярэдні або ад асновы серад‑ праз прамежкавую ступень назоўніка з суф. ‑olʼa, ‑ulʼa, параўн. сераду́ля ‘мянушка каровы, якая нарадзілася ў сераду’ (лаг., Сл. ПЗБ); аб суф. гл. Слаўскі, SP, 1, 109–110. Суф. ‑ш‑, паводле Карскага (2–3, 43), па паходжанні з’яўляецца суфіксам параўнальнай ступені прыметніка, што адзначала Насовічам. Сам Карскі (2–3, 89) са знакам пытання ўзнаўляе першасную форму сераддольшы (< *середьдольший), што можа быць звязана з до́ля (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Селядо́ршы ‘сярэдні (брат або сястра)’ (Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., Кольб., Сержп., Тур.; маст., дзятл., чэрв., шчуч., лід., Сл. ПЗБ), салядо́ршы ‘тс’ (Сл. ПЗБ). З серадольшы (гл.) у выніку метатэзы л і р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перадо́льшы ’старэйшы паводле ўзросту’ (Нас.), рус. смал. передольшый ’тс’. Да перад‑ і суф. ‑ольшы, параўн. таксама трок. селядо́ршы ’сярэдні’ < серадо́льшы ’тс’, магчыма, пад уплывам большы; несумненна элемент ‑ш‑ — суфікс параўнальнай ступені (Карскі 2–3, 41–42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)