серада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. се́рады і (з ліч. 2, 3, 4) серады́, се́рад, ж.

Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серада́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. серада́ се́рады
серады́
Р. серады́ се́рад
Д. серадзе́ се́радам
В. сераду́ се́рады
серады́
Т. серадо́й
серадо́ю
се́радамі
М. серадзе́ се́радах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

серада́ ж. (день недели) среда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

серада́, ы́, ДМ ‑дзе́; мн. се́рады (з ліч. 2, 3, 4 серады́), се́рад; ж.

Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня. У суботу дырэктар нечакана паведаміў, што канікулы пачнуцца не з серады, а з гэтай нядзелі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серада́ ‘трэці пасля нядзелі дзень тыдня’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Байк. і Некр., Бяльк., Сл. ПЗБ). Укр. середа́, рус. середа́, среда́, ст.-рус. середа, польск. środa, ст.-польск. śrzoda, в.-луж. srjeda, н.-луж. srjodaсерада, сярэдзіна’, чэш. středa, славац. streda, серб. среда, харв. srijéda, славен. srȇdaсерада’, sréda ‘сярэдзіна’, балг. среда́ ‘сярэдзіна’, сря́дасерада’, макед. среда, ст.-слав. срѣдасерада, сярэдзіна’. Прасл. *serda ‘сярэдзіна’. Значэнне ‘сярэдні дзень тыдня’ лічыцца калькай ст.-в.-ням. mittawëcha або аналагічна апошняму — народналац. media hebdomas, ст.-італ. mezzedima; гл. Міклашыч, 292; Брукнер, 534; Фасмер, 3, 607; Івашына, Веснік БДУ, 1976, 1, 56. Іншыя даследчыкі лічаць магчымым уплыў лаціна-раманскіх назваў; гл., напрыклад, Скок, RÉS, 5, 14. Прасл. *serda роднаснае ўсх.-літ. šerdìs, В. скл. ж. р. šérdi ‘сярэдзіна’, лат. ser̂de ‘тс’, грэч. κήρ (< *kērd), гоц. haírtô ‘сэрца’; Траўтман, 302; Мюленбах-Эндзелін, 3, 819; Торп, 74. Іншая ступень чаргавання: *sьrdь ‘сэрца’ (гл. сэрца). Аб утварэнні слав. асноў на ‑а ад і.-е. нетэматычных асноў, у дадзеным выпадку ад *k̑erd‑, гл. Ткачоў, Этимология–1968, 56 і наст. Гл. яшчэ Борысь, 620; Шустар-Шэўц, 1349–1356; Сной₁, 601.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

среда́II (день недели) серада́, -ды́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пя́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Пяты дзень тыдня.

Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні; жарт.). Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм., жарт.)

|| прым. пя́тнічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

застары́, ‑ая, ‑ое.

Разм. Стараваты для каго‑, чаго‑н. — Кастусь Серада — застары для старшыні, — сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюдо́й і сюдо́ю, прысл.

Абл. У гэтым напрамку, у гэты бок. — З коньмі сюдой не пралезеш! — сказаў Серада. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серадапо́сцесерада на чацвёртым тыдні посту; сярэдзіна вялікага посту’ (Бяльк.), серадзі́ць ‘пасціць па серадах’ (Нас., Некр., Сцяшк. Сл., Янкоўскі, Бел. мова). Магчыма, сюды ж серада́ ‘скароміна, скаромнае’ і ‘вельмі мала’ (ТС), што звязана з захаваннем ці незахаваннем посту. Параўн. рус. средопо́стье ‘чацвёрты тыдзень посту’, серб.-харв. средо̀пошће ‘сярэдзіна посту’. Самастойнае (не праславянскае!) утварэнне ад серада і пост (гл.). Параўн. Фасмер, 3, 607; Скок, 3, 14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)