Се́рад. Гл. сярод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

серада́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. се́рады і (з ліч. 2, 3, 4) серады́, се́рад, ж.

Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

серада́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. серада́ се́рады
серады́
Р. серады́ се́рад
Д. серадзе́ се́радам
В. сераду́ се́рады
серады́
Т. серадо́й
серадо́ю
се́радамі
М. серадзе́ се́радах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

серада́, ы́, ДМ ‑дзе́; мн. се́рады (з ліч. 2, 3, 4 серады́), се́рад; ж.

Трэці (пасля нядзелі) дзень тыдня. У суботу дырэктар нечакана паведаміў, што канікулы пачнуцца не з серады, а з гэтай нядзелі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Серадня́ ‘ў поўдзень’ (Сцяшк. Сл.; ашм., Станк.). Відаць, з *сераддня, што да серад (гл. сярод) і дзень (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасце́паць ’пазбіваць’ (ТС), ’пакляпаць касу’ (докш:, Сл. ПЗБ), пасцёбаць ’тс’ (барыс., смарг., Сл. ПЗБ), пасцеп‑ вацца ’пацепвацца ад марозу’, ’абтрасацца (пра вераб’я)’ (Янк. 3.). Да ⁺ЦЯПЦІ, роднаснага да цяпаць (гл.). Узыходзіць да прасл. te(p)tit tepę: укр. тепти, рус. тепти ’бить’, н.-луж. śepaś, в.-луж. серад ’тс’, чэш. tepati, debati ’біцца, стукаць’, славац. tepať ’тс’, ’чаканіць’, славен. tėpsti ’біць, грукаць’, серб.-харв. те̏псти ’біць, малаціць’, ’булькаць’, тёпсти се ’біцца, тузацца’, макед. тепа ’біць, збіваць’, тепа се ’біцца адзін з другім’, тепаница ’бойка’, тепач ’задзіра’, балг. тепам ’валяць, трамбаваць, біць’, ст.-слав. тепѫ, тети ’біць бізуном, удараць’. Паводле Махэка₂ (640), корань tep⇉гукаперайманне. Форма ‑сцёб‑ пад уплывам рус. стебать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Серадо́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод братоў і сясцёр’ (ТСБМ, Чач., Байк. і Некр., Сцяшк., Ян., Скарбы, Янк. 1; гродз., лях., гарад., калінк., Сл. ПЗБ, Тур., ЛА, 3), ‘старэйшы з сярэдніх па гадах дзяцей’ (Нас.), сераду́льшы ‘сярэдні па ўзросце сярод дзяцей’ (Шат.), серэдо́льшы (sieredólszy) ‘сярэдні (палец)’ (Пятк. 2). Параўн. укр. середу́льший ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ш‑ ад прым. серадольны, серадольні ‘сярэдні (сын або дачка)’ (Нас., Сцяшк., Нар. Гом.), які ад сярэдні або ад асновы серад праз прамежкавую ступень назоўніка з суф. ‑olʼa, ‑ulʼa, параўн. сераду́ля ‘мянушка каровы, якая нарадзілася ў сераду’ (лаг., Сл. ПЗБ); аб суф. гл. Слаўскі, SP, 1, 109–110. Суф. ‑ш‑, паводле Карскага (2–3, 43), па паходжанні з’яўляецца суфіксам параўнальнай ступені прыметніка, што адзначала Насовічам. Сам Карскі (2–3, 89) са знакам пытання ўзнаўляе першасную форму сераддольшы (< *середьдольший), што можа быць звязана з до́ля (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сяро́д прыназ. ’усярэдзіне, пасярод, паміж’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ), се́рад, сярёд ’тс’ (Нас.), сярёд ’тс’ (Бяльк.), ся́рад ’тс’ (Сл. ПЗБ), серэ́д ’тс’ (ТС, ПСл), серёд, се́рэд, серэ́д, серэдь ’тс’ (Растарг.), ст.-бел. середь: по середѣ града (Альтбаўэр). Укр. се́ред, рус. среди́, се́редь, ц.-слав. срѣди, срѣдь, польск. pośród, в.-луж. srjedź, н.-луж. srjeź, чэш. střed, uprostřed, славац. stred, серб.-харв. sred, славен. srẹ́di, балг. сред, макед. среди ’пасярод’; у славянскіх мовах адаптацыя да М. або В. скл. рэфлексаў слав. *serda (гл. серада), абстрагавана з прыназоўнікавых словазлучэнняў тыпу *na sěrdь, *na srědi; гл. Бязлай, 3, 307. Фанетыка ўказвае на магчымасць рэканструкцыі прасл. *sěrdь (Шустар-Шэўц, 1350; ESSJ SG, 1, 231; Борысь, 620), што дакладна адпавядае літ. šérdis ’асяродак дрэва’, лат. ser̂de ’тс’ (параўн. Буга, Rinkt., 1, 318; Фрэнкель, 987) і ўзыходзіць да і.-е. *ḱḗrd‑, *ḱr̥dés ’сярэдзіна, нутро, сэрца’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 607; ЕСУМ, 5, 218; а таксама серада, сэрца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)