се́мечка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́мечка се́мечкі
Р. се́мечка се́мечак
Д. се́мечку се́мечкам
В. се́мечка се́мечкі
Т. се́мечкам се́мечкамі
М. се́мечку се́мечках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н.

1. гл. семя.

2. Адно семя ў плодзе якой-н. расліны; зярнятка.

С. гарбуза.

С. грушы.

|| прым. се́мечкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́мечка ср., в разн. знач. се́мечко

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

се́мечка, ‑а; Р мн. ‑чак; ж.

1. Памянш.-ласк. да семя (у 1 знач.).

2. Семя ў плодзе некаторых раслін: яблыні, грушы і інш.; зярнятка. Семечка грушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́мя, се́мя і се́мені, Д се́мю і се́мені, В се́мя, Т се́мем і се́менем, М (аб) се́мі і се́мені, н.

1. Зачатак расліны, які складаецца з зародка і абалонкі, зерне.

Льняное с.

2. перан. Зародак, крыніца чаго-н.

С. навукі засявай!

3. Тое, што і сперма.

|| памянш. се́мечка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. се́мявы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Семявыя залозы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарбу́зік, -а, мн. -і, -аў, м.

Гарбузовае семечка.

Падсушыць гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарбу́зік, ‑а, м.

1. Памянш. да гарбуз (у 2 знач.); невялікі гарбуз. Адзін сынок Юзік і той — як гарбузік. З нар.

2. Гарбузовае семечка. Лушчыць гарбузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́чка1 ’нырка’ (Дразд.; Ян.; паст., Сл. ПЗБ), ст.-бел. почка, укр. по́чка, рус. по́чка, ст.-рус. почька. Лічыцца вытворным ад пяку́, параўн. у семантычных адносінах пе́чань і каш. povarka ’нырка’ < прасл. *variti ’варыць’ (Фасмер, 3, 348; Праабражэнскі, 2, 118). Гл. таксама па́чка.

По́чка2 ’пупышка’ (ТСБМ), по́чачкі ’пупышкі’ (паст., Сл. ПЗБ), рус. по́чка ’тс’, укр. по́чка ’пладовая костачка; семечка гарбуза’, польск. pestkaсемечка’, ст.-польск. і дыял. pecka ’сярэдзіна плода з насеннем’, чэш. peckaсемечка; каменьчык’, в.-луж. počka, дыял. pačka ’тс’, н.-луж. packa, дыял. pecka ’тс’, харв. кайк. pečka ’ягада вінаграду’, чак. paćkaсемечка, сярэдзіна плода; ягада вінаграду’, славен. pečkà ’пладовая костачка’, pečèk ’костачка віннай ягады’. Беларуская лексема, відаць, запазычана з рус. почка ’тс’, якая не мае пэўнай этымалогіі (Фасмер, 3, 348). Борысь (Czak. stud., 99) узводзіць да прасл. *pъtʼka‑ ’штосьці круглае, камячок, каменьчык, семечка, пупышка’, вытворнае з суф. ‑ьka ад рэдкага прасл. *pъtʼa ’нешта круглае, груда, камень’, што рэканструюецца на базе польск. pce ’падстаўкі пад бочкі ў склепе’, дыял. peca ’камяк гліны, вапны, снегу, зямлі’, ’вашчына з мёдам’, ’бохан хлеба’ і памяншальных дэрыватаў ад яго: харв. pajca (< *pъtʼьca), paćak, славен. peček (< *pъtʼьkь) ’вінаградны атожылак; семечка; гарошак’, роднаснае літ. paũtas ’яйка, ядро’, лат. pàuts ’тс’ і далей з літ. puntù, puntaũ, pùsti ’набухаць’ (Мацэнаўэр, LF 14, 414). Гл. таксама Банькоўскі, 2, 522; Бязлай, 3, 19. Спробы аддзяліць форму *počьka ад іншых славянскіх слоў і аднесці да рус. чкатъ, чикать, чкнуть, прочкну́ться ’лопацца (пра пупышкі)’ (Міклашыч, 38; Бернекер, 1, 166) маюць пэўныя семантычныя падставы, бо ў аснове намінацыі — значэнне ’раскрывацца’, параўн. по́каць, по́кацца ’распускацца (пра пупышкі)’ (гл.) і паралельнае ўтварэнне ад пу́каць, пу́кацца лопацца’ — пучча ’кветаноснае сцябло, стрэлка’ (гл. пук). Параўн. по́каўка ’пупышка’ (Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

се́мечко ср., уменьш.-ласк. се́мечка, -ка ср., мн. се́мечкі, -чак; (в подсолнухе — ещё) се́мка, -ка ср., мн. се́мкі, -мак, се́мачка, -ка ср., мн. се́мачкі, -чак, слане́чнік, -ку м.; (в плодах) зе́рнетка, -ка ср., мн. зе́рнеткі, -так; (в тыкве) гарбу́зік, -ка м., мн. гарбу́зікі, -каў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)