Се́лішча

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. Се́лішча
Р. Се́лішча
Д. Се́лішчу
В. Се́лішча
Т. Се́лішчам
М. Се́лішчы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́лішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. се́лішча се́лішчы
Р. се́лішча се́лішчаў
се́лішч
Д. се́лішчу се́лішчам
В. се́лішча се́лішчы
Т. се́лішчам се́лішчамі
М. се́лішчы се́лішчах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

се́лішча, ‑а, н.

Разм. Зямельны ўчастак, заняты будынкамі, садамі. Усе былі рады, што вярнуліся на сваё селішча, да пакінутых амаль тры гады таму назад хат. Пестрак. // Месца, дзе раней было якое‑н. пасяленне. А адтуль — каб масквічкі ўжо ўсё ведалі — падалася [цётка Макрына] з імі па шляху, за зялёную пад лубінам гару, паказаць, дзе было дзедава селішча. Ракітны. [Бацька] убачыў на сваім селішчы толькі груды абгарэлага, задымленага камення ды, глеючыя галавешкі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Се́лішча ‘зямельны ўчастак, заняты будынкамі, садамі’ (ТСБМ; люб., Сл. ПЗБ, Янк. 2, Шушк., Яшк.), ‘сяло або месца, дзе яно было’ (Касп., Гарэц., Ласт., Др.-Падб., Ян.), ‘будоўля’ (Сцяшк.), ‘невялікі лужок каля сотак’ (шчуч., З нар. сл.), ‘месца, дзе стаяла хата’ (палес., ЛА, 4; чэрв., ст.-дар., Сл. ПЗБ), ст.-бел. селище ‘тс’. Укр. се́лище, рус. се́лище, ст.-рус. селище, чэш. sídliště, серб.-харв. се̏лиште, славен. selišče, балг. се́лиште, макед. селиште ‘пасяленне’. Прасл. *sědlišče, *selišče ад прасл. *sědlo (гл. сяло) з суф. nomina loci ‑išče. Гл. БЕР, 6, 602.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасе́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Месца, на якім у старажытнасці было размешчана пасяленне, селішча.

Раскопкі старажытнага паселішча.

2. Месца, заселенае людзьмі — вёска, сяло і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пасе́лішчаселішча’, ’месца, заселенае людзьмі, вёска, пасёлак’ (ТСБМ). Да се́лішча (гл.). Па‑ пад уплывам пасяліцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́дас ’месца жыхарства, сяліба, котлішча’ (ТСБМ), сэ́дэс ’сядзіба’ (стол., Нар. сл.; Лекс. Бел. Палесся), седас ’паселішча, селішча’ (староб., А. Кулакоўскі), сэ́дасік (сэ́дэсикъ) ’донца ў чарцы’ (Нас.), ст.-бел. седесъ ’сядзіба, цэнтр, кватэра’ (Гарб.). Параўн. польск. sedes ’сядзіба, селішча, кватэра’, ’сядзенне ў туалеце’, ’задніца’. Запазычана з лац. sedes ’сядзенне, крэсла; месца жыхарства, жыллё’ непасрэдна або праз польскае пасрэдніцтва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макры́ца, ‑ы, ж.

1. Невялікая ракападобная жывёліна, якая жыве ў сырых месцах.

2. Аднагадовае пустазелле сямейства гваздзіковых з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі, якое расце ў сырых месцах. Мігай .. папраставаў па зарослых лебядою і макрыцаю даўніх, яшчэ даваенных градах на сваё селішча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́льбішча, ‑а, н.

Уст. Селішча. Раён Нямігі — самы старажытны раён. Тут і рэшткі старадаўніх замкаў і манастыры і рэшткі сельбішчаў Х-ХІ стагоддзяў. «Беларусь». Не абмінула, не праехала міма гэтага дома і наша сям’я, калі мы, дачакаўшыся вызвалення, праз два гады фашысцкае няволі, вярталіся, нарэшце, на бацькаўшчыну, на папялішча спаленага ў вайну свайго сельбішча. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няшча́дны, ‑ая, ‑ае.

Бязлітасны. Мінаем час няшчаднай смерці, Смуткуем зноў аб ім усе, І кожны з нас глыбока ў сэрцы Часцінку Леніна нясе. Глебка. Тройчы Мы закладвалі падрубы: Лёс няшчадны Селішча знішчаў. І. Калеснік. // Вельмі моцны па сіле праяўленяя. Ці стаяла няшчадная спёка, ці тугі вецер дзьмуў у твар, .. ён ішоў.. поўны надзей, упэўнены, што ўсё пераможа. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)