вы́сечы, -секу, -сечаш, -сеча; -сечам, -сечаце, -секуць; вы́сек, -кла; -сечы; -сечаны; зак., што.
1. Ссячы ўсё, знішчыць.
В. лес.
2. Выбраўшы, ссячы.
В. жардзіну.
3. Секучы, дастаць, выняць або вырабіць.
В. кавалак лёду.
4. Выразаць з каменя ці на камені.
В. надпіс.
В. бюст.
5. Здабыць ударам па крэмені, выкрасаць.
В. іскру.
|| незак. высяка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. вы́сечка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вы́сечы і (радзей) вы́секчы, ‑секу, ‑сечаш, ‑сеча; ‑сечам, ‑сечаце, ‑секуць; пр. высек, ‑ла; зак., што.
1. Ссячы ўсё, знішчыць. У час вайны тут высеклі ўвесь лес, але за апошнія гады дзялянка зарасла маладым бярэзнікам. Шуцько. // Ссячы, выбраўшы што‑н. патрэбнае. Высечы жардзіну.
2. Секучы, дастаць, выняць што‑н. Высечы кавалак лёду.
3. Зрабіць, стварыць высечкай. Высечы паз. Высечы надпіс. Высечы помнік з граніту.
4. Выбіць, выкрасіць. Куля высекла іскру на валуне і са свістам зрыкашэціла. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)