сві́та

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сві́та сві́ты
Р. сві́ты сві́т
Д. сві́це сві́там
В. сві́ту сві́ты
Т. сві́тай
сві́таю
сві́тамі
М. сві́це сві́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сві́та², -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.

Доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна.

|| прым. сві́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́та¹, -ы, ДМ сві́це, мн. -ы, світ, ж.

1. Асобы, якія суправаждаюць якую-н. важную, высокапастаўленую асобу.

С. караля.

2. перан. Асобы, якія пастаянна, увесь час ходзяць за кім-н. (разм.).

Цэлая с. ходзіць за сястрой (многа паклоннікаў, ухажораў).

|| прым. сві́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сві́та I ж. (одежда) сви́та, армя́к м., сермя́га

сві́та II ж. (сопровождающие) сви́та

сві́та III ж., геол. сви́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сві́та 1, ‑ы, ДМ свіце, ж.

1. Асобы, якія суправаджаюць важную, высопапастаўленую асобу. Світа караля. □ [Мартын:] — Едзе, бывала, пані, дык хто-небудзь з яе світы крычыць на нас, хлапчукоў: «Здымайце шапкі, галганы, на калені!». «ЛіМ». // Разм. Асобы, якія пастаянна, увесь час ходзяць за кім‑н. Я з усёй вясёлай світы Маладзейшы. Барадулін.

2. Афіцэры, якія складалі ваенна-прыдворны штат цара ў дарэвалюцыйнай Расіі.

[Фр. suite.]

сві́та 2, ‑ы, ДМ свіце, ж.

Спец. Сукупнасць пластоў горных парод, аб’яднаных узростам, агульнасцю ўмоў утварэння і падобным саставам. Вапнавая світа. Вугляносная світа. Світа пясчанікаў.

сві́та 3, ‑ы, ДМ свіце, ж.

Доўгая сялянская верхняя вопратка з сукна. Смалою, сасняком прапахла твая світа, шапка; у крывавых мазалях, нібы тыя таркі, твае далоні, а ты [плытагон] гоніш плыты ў чужыя краіны, гоніш золата роднага краю. Бялевіч. Максім ускочыў з пасцелі, хуценька апрануўся, паснедаў на хуткую руку і, уздзеўшы на свой паўкажушак шырокую світу з башлыком, падперазаўся тоўстым поясам і выйшаў з хаты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сві́та1 ‘асобы, якія суправаджаюць важную высокапастаўленую асобу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ‘кампанія’ (Сл. ПЗБ, ТС). З рус. сви́та (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 71), вядомага з 1709 г., або праз польск. świta з ням. Suite < франц. suite ад suivre ‘ісці следам’ (Праабражэнскі, 2, 262; Фасмер, 3, 581; Борысь, 624).

Сві́та2, сві́тка ‘доўгая сялянская верхняя вопратка з даматканага сукна’ (Нас., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), світно́ ‘тс’ (Арх. Федар., Серб. Вічын, ЛА, 4). Укр. сви́та, рус. паўдн. сви́та, сви́ткасвіта’, пск. ‘лыкавая вяроўка’, ст.-рус. съвита, свита ‘від вопраткі’, польск. świtaусх.-слав., Брукнер, 538; Тарн., 20), серб.-харв. сви̏та ‘сукно’, ‘сінія і чырвоныя палоскі сукна як нагрудныя ўпрыгожанні белых сялянскіх каптаноў’, славен. svȋta ‘вопратка’, балг. сви́тка ‘від старой жаночай вопраткі; нашытыя ўпрыгожанні ў выглядае тасёмкі’, макед. сви́та ‘від тонкай шарсцяной тканіны’, ст.-слав. свита ‘від вопраткі’. Этымалогія і рэканструкцыя зыходнай формы спрэчныя. Прапаноўвалі прасл. *sъvita і сувязь з віць, гл. Праабражэнскі, 2, 262; Скок, 3, 373. Фасмер (3, 581) указвае, што гэта форма быццам бы падтрымліваецца рус.-ц.-слав. съвить ‘палатно’, але фінскае запазычанне з слав. viitta ‘плашч’ прадугледжвае прасл. *svita, бо *sъvita дало б suviitta. Зыходзячы з *svita, параўноўвалі з лат. svietas ‘шарсцяныя анучы на нагах у жанчын’; гл. Мюленбах-Эндзелін, 3, 1167; гл. яшчэ БЕР, 6, 558–559; ЕСУМ, 5, 193.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сві́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і світа².

|| прым. сві́ткавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сви́таI (сопровождающие) сві́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сви́таII геол. сві́та, -ты ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сви́таIII (одежда) сві́та, -ты ж., сві́тка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)