СВІ́ТА (франц. suite),

1) асобы, якія суправаджаюць важную, высокапастаўленую асобу (напр., караля, прэзідэнта); пастаяннае акружэнне такой асобы.

2) Асобы, якія пастаянна суправаджаюць кагосьці ці акружаюць каго-небудзь.

3) Сукупнасць пластоў горных парод, якія аб’яднаны ўзростам, падобным саставам і ў пэўнай ступені адрозніваюцца ад пластоў, што залягаюць вышэй і ніжэй (гл. Світа геалагічная).

4) Назва верхняга адзення з сукна (гл. Світка).

т. 14, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВІ́ТА (Канстанцін Мікалаевіч) (11.11.1896, в. Сёмкава Слабада Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 24.12.1981),

генерал-маёр (1944). Скончыў ваен. вучылішча (1917), вышэйшыя стралк.-тактычныя курсы (1931). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны, разгрому антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921. Да 1941 у штабе БВА. У Вял. Айч. вайну на Паўд.-Зах., Карэльскім і 1-м Укр. франтах: нач. тылу арміі; удзельнік Старарускай, Свірска-Петразаводскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацый. Да 1955 у Сав. Арміі.

т. 14, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Світа, гл. Світка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СВІ́ТА,

возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 0,83 км², даўж. 1,5 км, найб. шыр. каля 1,1 км, найб. глыб. 31 м, даўж. берагавой лініі 5,4 км. Пл. вадазбору 22 км². Катлавіна эварзійнага тыпу. Схілы выш. 20—35 м, пад лесам і хмызняком, у верхняй ч. часткова разараныя. Пойма шыр. 10—15 м, на З да 200 м. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком. На Пн залівы. 3 астравы, агульнай пл. 1,6 га. Дно ў прыбярэжнай ч. пясчанае, глыбей гліністае. Зарастае слаба. Упадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Чэцверць, выцякае ручай у воз. Світка.

т. 14, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Світа (у геалогіі) 9/448, гл. Геалагічнае летазлічэнне

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Світа (воз.) 8/306; 9/448; 10/23

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СВІ́ТА ГЕАЛАГІ́ЧНАЯ,

стратыграфічная адзінка, асн. падраздзяленне мясц. стратыграфічных схем. Уключаюць амаль аднародныя асадкавыя, вулканагенныя метамарфічныя горныя пароды або чаргаваныя пароды розных тыпаў. Маюць уласную геагр. назву і аб’ядноўваюцца ў серыі геалагічныя. Падзяляюцца на падсвіты, пачкі, пласты, слаі. Паводле аб’ёму могуць адпавядаць ч. яруса або некалькім ярусам. З’яўляецца асн. аб’ектам карціравання пры геал. здымках. Пры яе вылучэнні ўлічваецца рэчыўны склад; палеанталаг. рэшткі дапаўняюць літалаг. і фацыяльную характарыстыку і з’яўляюцца паказчыкамі адноснага ўзросту. На Беларусі світы, вылучаныя ў розных ч. разрэзу крышт. фундамента і платформавага чахла, складзены з парод: метамарфічных (напр., людзяневіцкая світа ў крышт. фундаменце); тэрыгенных (аршанская і пінская ў рыфеі, рэдкінская і котлінская ў вендзе, рыцкая і страдзецкая ў кембрыі, прудкоўская і дудзіцкая ў пермі, каранёўская і мазырская ў трыясе і інш.); карбанатных (прыбугская і навасёлкаўская ў ардовіку, мухавецкая і кусцінская ў сілуры); саляносных (капаткевіцкая і салігорская ў дэвоне); вулканагенных і вулканагенна-асадкавых (ратайчыцкая ў вендзе, васілеўская і шарпілаўская ў дэвоне).

С.​А.​Кручак.

т. 14, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Дняпроўская світа 7/64

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Дудзіцкая світа 9/318

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Жыткавіцкая світа 12/11

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)