сво́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сво́йскі сво́йская сво́йскае сво́йскія
Р. сво́йскага сво́йскай
сво́йскае
сво́йскага сво́йскіх
Д. сво́йскаму сво́йскай сво́йскаму сво́йскім
В. сво́йскі (неадуш.)
сво́йскага (адуш.)
сво́йскую сво́йскае сво́йскія (неадуш.)
сво́йскіх (адуш.)
Т. сво́йскім сво́йскай
сво́йскаю
сво́йскім сво́йскімі
М. сво́йскім сво́йскай сво́йскім сво́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сво́йскі, -ая, -ае.

1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак).

С. конь.

Свойскія качкі.

2. Спакойны, не брыклівы.

Свойскае жарабя.

Свойскія ласяняты.

3. Не куплёны, выраблены дома, прыгатаваны ў хатніх умовах.

Свойскай работы ніткі.

4. Пра чалавека: які спагадліва, па-таварыску адносіцца да людзей (разм.).

С. сусед.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сво́йскі

1. (прирученный, не дикий) дома́шний;

~кія ка́чкі — дома́шние у́тки;

2. ручно́й; сми́рный;

~кае жарабя́ — ручно́й (сми́рный) жеребёнок;

3. (о человеке) сво́йский, общи́тельный;

с. сусе́д — сво́йский (общи́тельный) сосе́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сво́йскі, ‑ая, ‑ае.

1. Не дзікі, выгадаваны чалавекам (пра жывёл, птушак). Свойская свіння. □ І свойскія гусі таксама Добра ляталі калісьці, І з ветрам умелі спрачацца, І крылы аб воблакі чысціць. Сіпакоў. // Культурны, вырашчаны чалавекам (пра расліны). Свойскія кветкі. □ — Гэта і ёсць свойскае дрэва. Яблыня, — з прыкметнаю злосцю ў голасе адказаў Хрупак. — Была свойская, а стала не свойская. Здзічэла. Чыгрынаў.

2. Прыручаны чалавекам; ручны. Ласяняты ў гадавальніку хутка зрабіліся зусім свойскімі. В. Вольскі. Маладую, калі прыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях. Маладога — кінуць свойскаму мядзведзю. Караткевіч. // Рахманы, спакойны, не брыклівы. Свойскае жарабя. // Разм. Паслухмяны (пра чалавека). Па-ранейшаму.. [Красанок] яшчэ дужы.. Усюды свойскі, пакладзісты. Гроднеў.

3. Не куплёны, хатняга вырабу. Фельчар стаў апранацца ў доўгі карычневага сукна свойскай работы бурнос з башлыком. Пестрак. // Прыгатаваны дома (пра харчы). [Цярэшка:] — Хіба ў нас больш нічога на стале няма? Вунь жа, дзякаваць богу, парасяцінка, свойская кілбаска. Сабаленка.

4. Разм. Які прыязна, спагадліва адносіцца да людзей; таварыскі. Цішка — добры мой сусед, Гэта — хлопец-усёвед. Свойскі і разумны — Не бывае сумны. Агняцвет. Мужык што трэба — свойскі, моцны. Паможа кожнаму ў бядзе. Панчанка. // Уласцівы такім людзям або адносінам паміж такімі людзьмі. Таня і не заўважыла, як шапачнае знаёмства з Павалковічам стала пераўтварацца ў свойскія, даволі прыязныя адносіны. Машара.

5. Характэрны, знаёмы, пашыраны на якой‑н. тэрыторыі. А як песню пачуў, што над рэчкай звініць,.. Я пазнаў чагось свойскага многа ў ёй: Калісь чуў гэта ў песнях старонкі сваёй. Багдановіч. Асенняй раніцою, Па нашай звычцы свойскай, Нас цэлай грамадою Праводзілі ў войска. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сво́йскі ‘не дзікі, выгадаваны ці прыручаны чалавекам (пра жывёл, птушак, расліны), ‘прыязны, знаёмы, таварыскі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Др.-Падб., Байк. і Некр., Ян., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж сво́йсклівы ‘рахманы’ (Сл. ПЗБ). Укр. сві́йський ‘хатні, прыручаны’, рус. сво́йский ‘свой, дружалюбны, фамільярны’, польск. swojski ‘свой, не чужы, звычайны’, ‘хатні, прыручаны’, славац. svojsky ‘свой, родны, не чужы’, серб.-харв. svȏjski ‘свой’, балг. сво́йски ‘дружалюбны, фамільярны’. Прасл. *svojъskъ ад *svojь ‘свой’ з прыметнікавым суф. ‑ъsk‑; першаснае значэнне ‘свой, не чужы’. У беларускай, украінскай і польскай мовах семантычная інавацыя ‘хатні, прыручаны’ (аб жывёлах).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

іша́к, ‑а, м.

1. Свойскі асёл.

2. Лаянк. Пра ўпартага неразумнага чалавека.

[Азербайдж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́тні, -яя, -яе.

1. гл. хата.

2. Прыватны, сямейны.

Х. настаўнік.

3. Просты, свойскі.

4. Прыручаны, не дзікі.

Хатнія жывёлы і птушкі.

5. у знач. наз. ха́тнія, -іх. Члены сям’і.

Атрымаў ліст ад сваіх хатніх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сво́йский разг. (о человеке) сво́йскі; (свой — обычно) свой (ж. свая́, ср. сваё).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакла́дзісты, ‑ая, ‑ае.

Уступлівы, згаворлівы, мяккі па характару. Па-ранейшаму.. [Сакалдынскі] яшчэ дужы, з жылістымі рукамі, з добрымі адкрытымі вачамі. Усюды свойскі, пакладзісты. Трэба каго выручыць — ніколі не разводзіць рукамі. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дама́шні, -яя, -яе.

1. Які адносіцца да дома, сям’і, прызначаны для карыстання дома.

Д. тэлефон.

Д. халат.

2. Зроблены, прыгатаваны дома або прызначаны для выканання дома.

Д. хлеб.

Дамашняе заданне.

3. Сямейны, прыватны.

Дамашняе выхаванне.

4. Свойскі, не дзікі.

Дамашнія жывёлы.

5. у знач. наз. дама́шнія, -іх. Члены сям’і (разм.).

Нашы дамашнія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)